У дачыненні дырэктара “Гроднарыбы” распачатая крымінальная справа

|

Падазраваны неналежным выкананнем службовых абавязкаў зрабіў прадпрыемству шкоду ў асабліва буйным памеры.

Бясплатных віз на спектаклі Падляшскай оперы і філармоніі больш не будзе

Аказалася, што візы, якія з сакавіка выдаваліся пакупнікам білетаў на спектаклі оперы ў Беластоку, не згодныя з візавым кодэксам, што дзейнічае ў ЕС з красавіка 2010 г. Гэта высветлілася 6 чэрвеня на рабочай сустрэчы ў МЗС Польшчы.

“Нёман” прайграў “Жальгірысу”

|

Сёння ў літоўскім горадзе Нерынга прайшлі матчы паўфіналу турніру “Neringa City Cup 2013”. Гарадзенскі “Нёман” сустракаўся з літоўскім чэмпіёнам і, на жаль, прайграў. Выніковы лік матчу 2:0 на карысць каманды з Вільнi.

Гарадзенскія аўтобусы зноў змяняюць маршруты

|

Аўтобусы № 3, 19, 37 і 37Э, якія з 15 траўня мелі канчатковым прыпынкам аўтобусны, а не чыгуначны вакзал, зноў будуць заходзіць на чыгунку.

Восем гарадскіх аўтобусаў будуць хадзіць інакш у перыяд з 8 чэрвеня да 24 гадзін 1 верасня.

Ноч без алкаголю абвясцілі ў Гродне

|

У вечар атрымання выпускнікамі атэстатаў пра сярэднюю адукацыю  будзе забаронены продаж алкагольных напояў.

Магілёўцы праз гарадзенскія банкаматы кралі грошы з замежных рахункаў

|

Раскрытае злачынства, якое адбылося ў мінулым снежні. Тады Гродна на некалькі дзён наведалі жыхары Магілёва 1984 і 1988 гадоў нараджэння.

Пачаўся збор подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг

|

Рыхтуецца зварот у Мінкультуры з прапановай уключыць сцяг у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Падведзеныя вынікі фотаконкурса “Эка-вандроўка па Гародні”

|

У межах акцыі па прыборцы берагоў ракі Котры, адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу.

Рэдакцыя “Твайго стылю” дапамагала прыбраць берагі Котры

| Без катэгорыі

У Міжнародны дзень аховы навакольнага асяроддзя 5 чэрвеня валанцёры з Гродна і Скідзеля у межах экалагічнай акцыі ў вёсцы Галавачы прыбралі берагі ракі Котры ад бытавого смецця.

“Нёман” адправіўся на міжнародны футбольны турнір “Neringa City Cup 2013”

|

Пакуль ідзе перапынак у чэмпіянаце, футбольны клуб “Нёман” адправіўся на міжнародны футбольны турнір “Neringa City Cup 2013”, які пройдзе ў літоўскім курортным горадзе Нерынга.