Выстава дзіцячай творчасці “Пасхальная вясёлка” адкрылася ў Гродне

| Без катэгорыі

У нядзелю 12 траўня у Гарадской выставачнай зале адкрылася выстава, у час якога наведнікі маглі пабачыць шоў мыльных бурбалак ды выступы фокуснікаў. Выстава праводзіцца з мэтай творчага развіцця і асабістага росту дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

“Кірмаш праектаў”: яшчэ ёсць час, каб заявіць свету пра тваю культурніцкую ідэю!

|

16 мая ў гарадзенскай кавярні H2O адбудзецца “Кірмаш праектаў”. Гэта пляцоўка для абмеркавання ідэй развіцця культурніцкай прасторы Гродна. Да 14 мая кожны мае шанец заявіць да ўдзелу прэзентацыю свайго праекта. Пасля кірмашу адбудзецца дыскусія, прысвечаная супрацоўніцтву паміж культурнымі асяроддзямі горада.

Разбіраюць будынак даўняй гарадзенскай фабрыкі алоўкаў

З дома па вуліцы Будзёнага, 26 (колішняя фабрыка алоўкаў, адна з чатырох на ўсю Расійскую імперыю) сёння знялі дах. Дом разбіраюць у межах падрыхтоўкі да здаўна чаканага гарадзенцамі пашырэння вуліцы Будзёнага. З гэтай нагоды там таксама вырубаюць дрэвы.

Вуліцы Будзёнага і Дзяржынскага закрываюцца на рэканструкцыю

|

Фрагменты важных для гарадской транспартнай сістэмы вуліц закрываюцца для руху 15 траўня ў 9 гадзін раніцы. Рух адновіцца на іх не раней канца лета. У сувязі з гэтым уносяцца істотныя змены ў расклады грамадскага транспарту Гродна.

У Ваўкавыску прайшлі каталіцкія Дні моладзі

Больш за тысячу маладых вернікаў з Гарадзеншчыны прыехалі на традыцыйную штогадовую сустрэчу, якая праходзіла 10-12 траўня ў Ваўкавыску. Сустрэчу пад дэвізам “Ідзіце і навучайце ўсе народы” наведаў Папскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыя Гуджэроці.

Ад Гродна да Калымы

Васемнаццацігадовым юнаком у 1943 г. трапіў на фронт Вадзім Папоў. Ён служыў у 3-м гвардзейскім кавалерыйскім корпусе, быў радавым у артылерыйскай супрацьтанкавай батарэі. Летам 1944 г. Вадзім ваяваў на гродзенскай зямлі. Пад уздзеяннем тых баёў ён напісаў верш, які так і назваў – “Гродно”.

У Гродне 50 чалавек высяляюць з кватэр на койкамесцы

Больш за дваццаць гарадзенскіх сем’яў збіраюцца выселіць з кватэр. Іх дом, нечакана для саміх жыхароў, аказаўся інтэрнатам, яго збіраюцца зачыніць на рэканструкцыю, а потым засяліць іншымі людзьмі.

“Калі выселяць, адмовімся ад беларускага грамадзянства” – кажуць жыхары.

Рыцары змагаліся на турніры ў Каробчыцах

У Гродне і ў маёнтку “Каробчыцы” 11 траўня прайшоў ХIII Міжнародны фестываль славянскіх баявых мастацтваў.

ХХХІ “Зялёны Гран-пры” праходзіць ля Гродна

Фестываль аўтарскай песні праходзіць сёлета 11-12 траўня ў базе адпачынку “Купалінка” пад Гродна. Карэспандэнт “Твайго стылю” патрапіў акурат на творчыя майстэрні.

Няўступлівы Салігорск. “Нёман” – “Шахцёр” 0:1

Апошні раз “Нёман” абыгрываў “Шахцёр” у Гродне, 24 кастрычніка 2009 года. Няўступлівы для гарадзенцаў Салігорск і на гэты раз падоўжыў сваю бяспройгрышную серыю.