З’явіўся відэазапіс публічнай лекцыі Фелікса Акермана ў Гродне

|

Лекцыю Фелікса Акермана “Мульцікультуралізм у Беларусі? Мінулае і будучыня культурнай разнастайнасці ў агульнеўрапейскай і лакальнай перспектыве” цяпер можна паглядзець на “Тваім стылі” і на сайце СпецПраекта “Еўрапейскае кафэ”.

У галерэі “У Майстра” можна адчуць “глыбіню нябёс” кітайскага жывапісу

| Без катэгорыі

Выстава “Глыбіня нябёс” маладой гарадзенскай мастачкі Марыны Эльяшэвіч адкрылася ў галерэі “У Майстра”. Характэрнымі напрамкамі творчасці мастачкі з’яўляюцца ўсходнія тэхніка і стыль.

“Твой стыль” аб’яўляе прыём прац на экалагічны фотаконкурс

|

Пачынаецца прыём прац на конкурс фотаздымкаў “Эка-вандроўка па Гародні”. Паўдзельнічаць у ім можа кожны жадаючы, а лепшыя здымкі будуць узнагароджаныя каштоўнымі прызамі.

“Панскі дом” плануе развіваць рынак беларускамоўных паштовак і адкрыць пад Гродна эка-хостэл

Конкурс для мастакоў, дызайнераў і сапраўдных беларусаў на стварэнне беларускіх паштовак абвясціла адкрытае акцыянернае таварыства “Панскі дом”.

У Зэльвенскім раёне пад цягніком загінула жанчына

|

На 93-ім кіламетры перагону Зэльва-Азярніца на пешаходным пераходзе пад цягнік трапіла 50-гадовая мясцовая жыхарка.

Рэканструкцыю трасы Мінск-Гродна прафінансуе банк развіцця Беларусі?

|

Банк разглядае такую магчымасць, паведаміў на адкрыцці першага рэгіянальнага філіяла ў Гродне старшыня праўлення банка Сяргей Румас.

Беларускія матывы Уладзіміра Багамолава

Аўтар культавага рамана “У жніўні сорак чацвёртага…” расійскі пісьменнік Уладзімір Багамолаў у пачатку сваёй творчасці пісаў кароткія апавяданні, у асноўным пра мінулую вайну. У гэтых невялікіх творах было штосьці такое, што нават прыдзірлівыя рэдактары часопісу “Новый мир” Канстанцін Сіманаў, а затым  Аляксандр Твардоўскі адразу ставілі іх у бліжэйшы нумар.

Аварыя ў Сакулцы: вінаватая кіроўца з Беларусі

Учора каля поўдня ў польскай Сакулцы сутыкнуліся беларускі форд эскорт і польскі міцубішы. Ані кіроўцы, ані пасажыры не пацярпелі, але перад беларускага форда фактычна знішчаны. Жанчына, якая кіравала аўтамабілем, атрымала штраф.

Традыцыйны кітайскі жывапіс ад Марыны Эльяшэвіч

|

Юбілейная аўтарская выстава Марыны Эльяшэвіч “Глыбіня нябёсаў” адкрыецца ў гродзенскай галерэі “У Майстра” 3 траўня.

Чацвёрты фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! абвяшчае прыём прац

|

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! распачаўся ўжо ў чацвёрты раз. Ён мае на мэце не толькі сабраць найлепшыя маркетынгавыя і рэкламныя творы, але і звярнуць увагу на невідавочную аксіёму: калі ты — беларусаарыентаваны, ты ўжо ў трэндзе.