Бар “Амiгас” вярнуўся! З новым гнуткім меню і старой сяброўскай атмасферай

Бар, які моцна запаў ў душу многім гарадзенцам і славіўся сваёй атмасферай, зноў адкрыўся пасля амаль году перапынку. За гэты час “Амігас” справіўся са шматлікімі праблемамі і паўстаў перад Гродна ў старым, але ў той жа час і абноўленым выглядзе.

“Твой стыль” у радзільным доме: як сустракаюць жанчын на выпісцы ў Дзень маці

|

У Дзень маці “Твой стыль” адправіўся ў радзільны дом, да новаспечаных мам, каб павіншаваць іх з папаўненнем у сям’і.

“Спецаўтагаспадарка” і коцікі чакаюць новых валанцёраў

|

Валанцёры часовага пункта ўтрымання жывёл звяртаюцца да жыхароў горада за дапамогай. Гэтым разам запрашаюць тых, хто гатовы дапамагаць у даглядзе катоў.

Фотафакт: У Гродне з’явіліся першыя вулічныя трэнажоры

Каля месяца таму ва ўрочышчы Пышкі, каля крытага хакейнага манежа, з’явіліся першыя ў горадзе вулічныя трэнажоры.

“Душэўны канцэрт” на Савецкай плошчы сагрэў сотні гарадзенцаў

|

У гонар свайго 125-годдзя Гарадзенскі лікёра-гарэлачны завод “праставіўся” гараджанам канцэртам у цэнтры Гродна. У дажджлівую восеньскую суботу гарадзенцаў радавалі “Тяни-толкай” і Дзмітрый Корсак, а таксама сотні літраў гарачай гарбаты і шматлікія падарункі.

Самыя дарагія ўчасткі пад прыватныя дамы прадалі з аўкцыёну ў Пагаранах-Кашэўніках

|

На чарговым аўкцыёне, які праходзіў у гарвыканкаме 27 лістапада, самы дарагі зямельны ўчастак у Гродне сышоў з малатка за 366 млн рублёў.

Як Дружок знайшоў дружка. Верны сабака, які жыў на руінах, мае новы дом

|

Дзякуючы актыўным дзеянням гарадзенскiх журналістаў і валанцёраў, пакінуты сабака з вуліцы Татарскай хутка знайшоў сабе новых гаспадароў. Ён каля месяца не хацеў пакідаць руін старога дому, з якога выехалі яго гаспадары. З сабой у кватэру ў шматпавярховіку браць жывёлу яны не захацелі.

Мокры снег і галалёд: прагноз надвор’я на тыдзень

|

На працягу тыдня чакаюцца ападкі, у асноўным – мокры снег. Тэмпература паветра будзе вагацца ад -3° напачатку тыдня да +7° напрыканцы.

Гарадзенцы могуць падказаць уладам назвы для новых вуліц горада

|

На грамадскае абмеркаванне вынесены назвы 17 новых вуліц у Гродне ў раёнах індывідуальнай забудовы Забалаць-3 і Ласосна-4. Плануецца, што амаль усе вуліцы будуць названыя ў гонар Герояў Савецкага Саюза.

У Гродне пачалася рэканструкцыя былой фабрыкі ігральных карт. Там будзе музей мытні

|

Стары дом па вуліцы Будзёнага, 56 пачалі рэканструяваць. Сто гадоў таму прадпрымальныя браты Лапіны стварылі там фабрыку ігральных карт, а летам 2016 года ў будынку мае з’явіцца музей беларускай мытнай службы і новы офіс Белмытсэрвісу.