У Гродне ў прыватным доме выбухнуў кацёл: пацярпелі маладая маці і дзіця

|

Разрыў катла здарыўся раніцай 29 кастрычніка ў прыватным доме па завулку Якуба Коласа ў Гродне. Выратавальнікаў выклікаў дзяжурны фельчар станцыі хуткай дапамогі, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Выйшаў каляндар “Не маўчы па-беларуску” на 2016 год. Набыць яго можна і ў Гродне

|

Чарговае выданне календара ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” ужо з’явілася ў кнігарнях. У ім 366 (бо 2016 – высакосны) адметных беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік.

Гісторык Алесь Радзюк раскажа ў Крызе пра крымінальнае мінулае Гродна

|

На сустрэчы можна будзе пачуць пра першых гарадзенскіх крымінальных аўтарытэтаў і самае гучнае забойства ў горадзе ХІХ ст., даведацца, якія раёны былі самымі небяспечнымі, што і як кралі ў горадзе і чаму Нёман не мог замерзнуць зімой.

Гарадзенскія прадпрымальнікі пагражаюць спыніць працу з новага года

|

Каля 5 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў Гродна маюць намер спыніць з новага года працу: з 1 студзеня ім забароняць гандляваць без сэртыфікатаў якасці. Акрамя таго, забарона будзе датычыць і назапашанага тавару. 

На праваслаўнае Раство ў 2016 годзе ў беларусаў будзе чатыры выходных запар

|

Доўгія выходныя будуць таксама з нагоды 8 сакавіка. Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён у 2016 годзе, паведамляе Белта.

Што ты ведаеш пра Фару Вітаўта? Тэст па гісторыі ад “Твайго стылю”

|

У канцы восені больш за 50 гадоў таму камуністычныя ўлады ўзарвалі велічны храм у самым цэнтры Гродна. “Твой стыль” падрыхтаваў гістарычны тэст пра касцёл, які мы страцілі, і які ўжо шмат год свядомыя гараджане мараць адбудаваць.

Navi ў “Тапазе”, мюзікл у кірсе, Сільвановіч у кавярні. Куды пайсці ў Гродне ў выходныя 5-6 снежня

|

У гэты ўікэнд гарадзецны могуць завітаць на дабрачынны мюзікл, стаць бліжэй да сучаснага тэатру, паслухаць беларускіх кандыдатаў на Еўрабачанне ці схадзіць на адну з дзвюх прэм’ер сезону ў Драмтэатры.

Анлайн-галасаванне: выбіраем лепшага гульца ў складзе футбольнага “Нёмана” ў сезоне 2015 года

Больш за тыдзень таму ў Беларусі скончыўся футбольны сезон. Парадаваць гарадзенскіх балельшчыкаў ён не змог. “Нёман” у чэмпіянаце стаў восьмым, а з Кубка Беларусі каманда Сяргея Саладоўнікава вылецела. Канец сезону – час падводзіць вынікі. “Твой стыль” прапануе выбраць лепшага гульца “Нёмана” ў сезоне 2015 года.

Мокры снег і галалёд: прагноз надвор’я на тыдзень

|

На працягу тыдня чакаюцца ападкі, у асноўным – мокры снег. Тэмпература паветра будзе вагацца ад -3° напачатку тыдня да +7° напрыканцы.

Фотафакт: У Гродне злучаюць вуліцы Дзяржынскага і Пушкіна са скрыжаваннем вуліцы Церашковай.

|

Перапракладзеная дарога дазволіць скараціць шлях жыхарам прылягаючых дамоў.