Цэнтрвыбаркам заклікае ісці на выбары праз SMS

|

Гарадзенцам пачалі прыходзіць SMS з заклікам ісці на выбары. “Твой голос важен!” – піша нехта за подпісам “Центризбирком”.

Мядзведзі ў гарадзенскім заапарку прадказваюць халодную зіму

|

Мядзведзі, якія жывуць у заапарку ў Гродне, пачалі загадзя рыхтавацца да зімовага сну. Ужо з пачатку кастрычніка іх можна ўсё радзей убачыць на прагулцы па вальеры, кажуць у адміністрацыі звярынца.

У Гродне здымаюць універсітэцкі серыял пра прыколы з жыцця студэнтаў і выкладчыкаў

|

Тут усё, як у сапраўдным кіно: здымачная пляцоўка, святло, камера. Камедыйна-забаўляльны серыял “STUДЕНЬ” здымаюць студэнты Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. 

У Гродне сталая жанчына сцягнула ў суседа мэблю

|

Гарадзенец пакінуў у пад’ездзе  камп’ютарны стол і паліцу, а калі вярнуўся, іх ужо не было. Міліцыя пачала шукаць мужчыну спартовага выгляду, які мог бы скрасці мэблю, але падазраванай выявілася дробная жанчынка 57 гадоў, паведаміў прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў.

Пяць фактаў пра затрыманага КДБ гарадзенскага топ-бізнесоўца Паўлоўскага

|

Быў сенатарам верхняй палаты беларускага парламенту, спансараваў спорт, ахвяраваў на дабрачыннасць, развіваў прадпрыймальніцтва. Гэта ўсё пра вядомага гарадзенскага бізнесмена Андрэя Паўлоўскага, пра затрыманне якога 30 кастрычніка паведамілі СМІ краіны.

Улады адрэагавалі на артыкул пра дзейнасць праваслаўных вайскова-патрыятычных клубаў?

|

У інтэрнэце з’явіўся адкрыты ліст ад імя бацькоў дзяцей, што займаюцца ў праваслаўных вайскова-патрыятычных клубах у Гродне. У ім яны просяць праверыць дзейнасць журналіста “Нашай нівы” Арцёма Гарбацэвіча на наяўнасць экстрэмізму, а яго артыкул – на наяўнасць паклёпу. Таксама яны кажуць, што супраць клубаў пачаліся рэпрэсіі.

Бары, боўлінг і вакзал: куды пайсці і чым заняцца ў Гродне ноччу?

|

У вас бяссонніца? Жонка выгнала з дому? Вы “бачылі, як ад’язджае апошні трамвай” і хочаце гуляць усю ноч да ранку? “Твой стыль” падказвае, куды можна схадзіць і чым заняцца ноччу ў Гродне, не мерзнучы пры гэтым на вуліцы.

Бард Міхаіл Бараноўскі дасць “кватэрнік” у “Краме Ц”

|

Лідар гурта “Нельга забыць”, бард і паэт Міхаіл Бараноўскі выступіць у Гродне ў нядзелю, 29 лістапада.

Будаўніцтва офіснага будынку не дае заснуць жыхарам вуліц Валковіча і Акадэмічнай

|

“Сярод ночы там ці то сваі забіваюць, ці то грузяць нешта…”, – скардзяцца гараджане. Трохпавярховы будынак па вуліцы 17 Верасня, 49а паўстае за былым уксусным цэхам і домам Налкоўскай. Працы “Гроднажылбуд” не спыняе ні ўдзень, ні ўначы.

У Гродне хлопчык патрапіў у “пастку” пластыкавага крэсла. Яго вызвалілі выратавальнікі

|

На канцэрце Грыгорыя Лепса ў Лядовым палацы ў Гродне васьмігадовы хлопчык засунуў палец у адтуліну ў пластыкавым крэсле. Выцягнуць яго назад ён ужо не змог, таму бацьку давялося выклікаць МНС.