Гандлёвы цэнтр OldCity адкрые для гарадзенцаў сапраўдны зімовы гарадок

Больш за два тыдні спатрэбілася спецыялістам, каб стварыць на паркоўцы каля цэнтру зімовы гарадок з шасціметровай горкай і сапраўдным снегам.

Трэнер “Нёмана” Мілаш Голань павіншаваў гарадзенцаў з Новым Годам і расказаў пра планы на студзень

У панядзелак, 28 снежня, на дабрачынным хакейным матчы ў Гродне было мноства сюрпрызаў. Адным з такіх стаў дэбют галоўнага трэнера “Нёмана” Мілаша Голаня ў ролі суддзі.

Першае судзейства, мноства пазітыву і добрыя падарункі: у Гродне прайшоў дабрачынны хакейны матч

|

У Гродне прайшоў традыцыйны штогадовы дабрачынны матч. У адрозненні ад папярэдніх гульняў, у гэтым годзе заўзятарам не трэба было несці цацкі, уваход на мерапрыемства быў вольным. Жадаючыя маглі толькі пакінуць ахвяраванне для дзяцей з гарадзенскага хоспіса. Уласна дзеля іх і праводзіўся матч.

Снег і дождж ім не перашкода: гарадзенскія вулічныя музыкі не плануюць сыходзіць на зімоўку

Вулічныя музыкі, што выходзяць на Савецкую як на працу, імкнуцца граць пры любым надвор’і. Нават з надыходам марозу сыходзіць у цёплыя месцы яны не збіраюцца.

Гарадзенскія хакеісты без падтрымкi саступілі камандзе прэзідэнта

Каманда Гродзенскай вобласці не здолела супрацьстаяць дружыне прэзідэнта Беларусі ў матчы IX Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд. У выніку гарадзенцы ва ўпартай барацьбе саступілі лідару турніра з лікам 2:0.

Цёплая зіма прымушае гарадзенскіх спартсменаў мяняць лыжы на лыжаролеры

|

Аматары зімовых відаў спорту ўжо не спадзяюцца на звычайнае зімовае надвор’е са снегам і прыстасоўваюцца да новых умоваў. Каб не збіваць рэжым трэніровак, спартсмены вымушаны выкарыстоўваць замест лыж новы для Гродна і незвычайны інвентар.

Пасля серыі паражэнняў “Нёман” здолеў перамагчы ў матчы з “Гомелем”

|

Апошні афіцыйны матч 2015 года скончыўся для падапечных Мілаша Голаня упэўненай перамогай. З лікам 2:0 у Гродне быў абыграны ХК “Гомель”.

Калядны кірмаш у новым Цэнтры рамёстваў не стаў канкурэнтам гандлю на вуліцы Савецкай

|

Чаканага поспеху Калядны кірмаш у Цэнтры рамёстваў “Спадчына” на вуліцы Рэйманта пакуль не мае. На другі дзень працы, 24 снежня, майстры аддалі перавагу спраўджанай вуліцы Савецкай, дзе плынь людзей значна большая.

З-за лішняга свету на Савецкай плошчы гарадзенцы не змаглі пабачыць калядны 3D-мэпінг

Сотні гарадзенцаў на Раство засталіся без падарунка. На запланаваным паказе 3D-мэпінгу ў цэнтры горада яны так і не дачакаліся абяцанай казкі.

Гарадзенскія лютэране сабраліся ў кірсе ў ноч перад Раством

|

Каля 30 прыхаджан прыйшлі 24 снежня ў кірху на вячэрнюю літургію з нагоды Вігіліі Божага Нараджэння.