Валанцёры і САХ: “Нам забаранілі варыць сабакам цёплую ежу і ўцяпляць вальеры”

|

У гарадзенскай “Спецаўтагаспадарцы”, якую часцей называюць з расійскай мовы САХАм, знікаюць сабакі. Афіцыйна гэта называецца эўтаназія. Гарадзенскія абаронцы жывёл называюць гэта забойствам. Але ёсць і іншыя праблемы. Наперадзе зіма, бяздомныя жывёлы ў пункце часовага ўтрымання могуць не перажыць маразоў. Валанцёры збіралі подпісы, каб у будынак правялі ацяпленне, але ім адмовілі.

Таямнічыя знакі пад Каложай, IOWA ў Гродне і барацьба за жыццё бадзялых жывёл: топ навін мінулага тыдня

|

Самыя цікавыя навіны мінулага тыдня – у аглядзе “Твайго стыля”.

Дзень архівіста ў нацыянальным архіве: “Да нас прыязджаюць і з Японіі, і з Аўстраліі”

|

У Дзень архівіста “Твой стыль” пабываў у нацыянальным гістарычным архіве ў Гродне. Архіў знаходзіцца ў новым будынку ўжо амаль год. Пасля пераезду ён размяшчаецца ва ўмовах, якім могуць пазайздросціць нават некаторыя еўрапейскія архівы.

Першая прапускная сістэма ў гарадзенскіх школах можа з’явіцца ў пачатку 2016 года

|

Тэставаць сістэму будзе СШ №18, якая зараз знаходзіцца пад папячыцельствам гарвыканкама. У гэтай навучальнай установе за апошні час адбыўся шэраг істотных змен.

Іншы бок Савецкай плошчы. Што хаваецца за фасадам дома Мураўёва

|

У Гродне падрастае чарговае пакаленне, якому ані разу не давялося пабываць унутры дома Мураўёва на Савецкай плошчы. Усіх вабіць прыгожы будынак, але якi ён унутры амаль ніхто не ведае. “Твой стыль” патрапіў ва ўнутраны дворык дома і ўбачыў, што хаваецца за адноўленым фасадам.

Прычынай аварыі на Савецкай стала чыгунная труба 1930-х гадоў

На вуліцы Савецкай завяршыліся рамонтныя работы, пачатыя ў панядзелак раніцай. Як і абяцалі работнікі водаканала, ліквідаваць праблему атрымалася да вечара таго ж дня.

У цэнтры Гродна ў адмыслова збудаваным катэджы адкрываецца дзіцячы дом сямейнага тыпу

Літаральна за тры месяцы ў Гродне з нуля пабудавалі дзіцячы дом сямейнага тыпу. Ужо 5 лістапада ён зможа прыняць новую прыёмную сям’ю. Гэта першы ў горадзе дом збудаваны адмыслова для гэтых мэтаў.

У Тэатры лялек у Гродне з’явілася свая кавярня, дзе нельга карыстацца інтэрнэтам

|

Кавярня “Шэкспір” пачала працаваць у кастрычніку ў Тэатры лялек. Яна размясцілася ў памяшканні, дзе раней быў буфет, а яшчэ раней – кладоўка. У ёй не атрымаецца пасядзець у інтэрнэце, затое можна пакаштаваць каву па-в’етнамску і безалкагольнае імбірнае віно.

Што размясціць у былой Медыцынскай акадэміі Жылібера? Краязнаўца прапануе аранжарэю і музей горада

Летась з будынку былой медыцынскай акадэміі, што ў гарадскім парку, выехала ваенная камендатура. Цяпер будынак у кепскім стане і пустуе. Краязнаўца Наталля Канюк прапануе ўшанаваць памяць заснавальніка школы Жана Жылібера і размясціць у будынку музей яго імя, музей горада і аранжарэю. Тым больш, што Наталля ўжо некалькі год адраджае батанічны сад, а некаторым раслінам вельмі патрэбнае цяпло.

Зніжкі і распродажы чакаюць гарадзенцаў ужо сёння і на выходных

|

З чацвярга на пятніцу жыхароў Гродна чакае “ноч зніжак” на рынку “Карона” і ў некаторых сеткавых крамах. А ў нядзелю для гараджан правядуць адзіны дзень зніжак, у якім прыме ўдзел шмат гандлёвых кропак.