Падземны Гродна. Частка IV: Меркаваны падземны ход знайшлі пры пабудове гаража

Легенды пра падземныя хады ў Гродне турбуюць не адно пакаленне гарадзенцаў. Некаторыя старажылы кажуць, што былі не толькі ў хадах пад цэнтрам горада, але і пераконваюць, што праходзілі пад Нёманам. Але пакуль словы застаюцца словамі. Дакументаў і здымкаў, якія пацвярджалі б наяўнасць падземнага ходу пакуль яшчэ няма.

“Мова Нанова” вяртаецца ў новым сезоне: цяпер у новым месцы і з асобнымі заняткамі для дзетак

Першыя заняткі “Мова Нанова Гародня” пройдуць 14-га верасня. Цяпер вывучаць беларускую мову змогуць не толькі дарослыя. Асобныя заняткі для дзетак да 12 гадоў будуць праходзіць па панядзелках і пачынацца за гадзіну да дарослых – у 18.00.

“Немцы ў горадзе!” Як 100 гадоў таму кайзераўскія войскі захапілі Гродна

|

Блогер Мечыслаў Супрон адшукаў, што калісьці пісала газета The New York Times пра захоп немцамі Гродна 3 верасня 1915 года.

У Гродне адкрыецца азіяцкі рэстаран, дзе ежа будзе праязджаць на канвееры побач з кліентам

|

Такая канвеерная сістэма называецца “кайтэн”. Пабачыць яе ў дзеянні можна будзе ў новым гандлёвым цэнтры Old city. Там ужо ў верасні адкрыецца рэстаран азіяцкай кухні “Кіота”.

На плошчы Леніна можна зрабіць сэлфі з Ціхановічам і Паплаўскай

Зоркі беларускай эстрады прыехалі ў Гродна ў рамках праекта “Мы разам”. Знакамітасцяў на плошчы Леніна сустракала гарадзенская моладзь.

У Гродне ўзгадалі дзяцей, якія загінулі на дарогах вобласці

|

На Савецкай плошчы ДАІ ўшанавала памяць дзяцей, якія загінулі ў дарожных аварыях. Мэта штогадовай акцыі – заклікаць бацькоў больш уважліва ставіцца да бяспекі дзяцей пры паездках на аўто.

Акцыя ДАІ: “3 верасня – Дзень памяці дзяцей, што загінулі на дарогах вобласці”

|

Ужо некалькі год запар 3 верасня ДАІ Гродзенскай вобласці праводзіць акцыю памяці дзяцей, што загінулі на дарозе. Гэтым разам акцыя будзе праходзіць на Савецкай плошчы з 12.00 да 14.00.

Ліга Чэмпіёнаў: Матч з “Віткавіцэ” вырашыць лёс “Нёмана”

|

У пятніцу, 4 верасня, хакеісты “Нёмана” правядуць апошні групавы матч у Лізе Чэмпіёнаў. Падапечныя Мілаша Голаня адправіліся ў Чэхію, каб пазмагацца з “Вiткавiцэ” за выхад у плэй-оф.

Штрафы за Arche і бойкі з гопнікамі: невядомае жыццё Жыровіцкага манастыра

Праваслаўную семінарыю ў Жыровічах часам абвінавачваюць у антыбеларускай дзейнасці, узгадваючы выдадзеныя там брашуры супраць Кастуся Каліноўскага альбо “Уния – ложное единство”. Хапае ў жыцці студэнтаў і цікавых побытавых момантаў. “Твой стыль” пагутарыў пра гэта з выпускніком семінарыі.

Прытулак для жывёл пасля пажару: праца ідзе поўным ходам, патрэбныя яшчэ рукі

Штодня ў прытулку для сабак вядуцца работы па аднаўленні будынка пасля пажару. Гараджане дапамагаюць як грашыма, так і працай, рамантуючы вальеры. Дзякуючы здарэнню многія жыхары горада сталі па-іншаму глядзець на праблему нашых чацвераногіх сяброў.