Гарадзенскі нумар часопіса “Маладосць” цяпер даступны і ў інтэрнэце

|

Ліпеньскі нумар 2015 года быў амаль цалкам прысвечаны Гродна: у ім з’явіліся тэксты Андрэя Вашкевіча, Юрыя Гардзеева, Віктара Саяпіна і іншых гісторыкаў і краязнаўцаў, апавяданні Эміліі Комар ды творы іншых пачынаючых гарадзенскіх пісьменнікаў і паэтаў, а на вокладцы з’явіўся Жан Жылібер. Цяпер яго могуць прачытаць і тыя, хто прапусціў папяровую версію ў кіёсках.

Напярэдадні Раства і Новага году ў цэнтры Гродна пройдуць святочныя кірмашы

|

Распродажы тавараў па зніжаных цэнах, гандаль елкавымі ўпрыгожаннямі і штучнымі елкамі, сувенірамі, святочнымі наборамі і іншымі таварамі пройдуць на плошчы Савецкай перад святамі, паведамілі ў гарвыканкаме.

Радыяцыйнае выпраменьванне знойдзенага ў Ваўкавыску прадмета перавышае дапушчальны узровень радыяцыі ў 60 разоў

|

Каля палудна 18 снежня на адкрытай пляцоўцы нарыхтоўчай канторы Ваўкавыскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства ў Ваўкавыску быў выяўлены прадмет, радыяцыйнае выпраменьванне каторага стварала вакол павышэнне фону больш чым у 60 разоў, паведаміла Гродзенскае абласное упраўленне МНС Беларусі.

Гродна ў Instagram: вуліцы зімовага горада, прэм’ера “Зорных войнаў” і святочныя агні

|

На гэтым тыдні гарадзенцы публікавалі ў сацыяльных сетках фота галоўных елак горада, здымкі з прэм’еры “Абуджэння Моцы”, а таксама стараліся злавіць у кадры хаця б трошку зімовых краявідаў.

Інструктар з Польшчы правядзе ў Гродне бясплатныя заняткі па фітнесу

|

Трэнінг арганізуюць прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і Фітнес-цэнтр “Сафонаў”.

Techno blues у Андэграўндзе, выстава ў Крызе, фрымаркет у бібліятэцы: куды пайсці ў Гродне ў выходныя 19-20 снежня

|

Тэатры ўжо перайшлі на навагоднія ранішнікі, але ў Гродне ўсё яшчэ хапае падзей, каб цікава правесці выходныя.

Гарадзенцаў запрашаюць “запаліць” пажарную ёлку-каланчу

|

Гродзенская пажарная вежа напярэдадні навагодніх святаў зноўку ператворыцца ў вялізную ёлку. 

У Гродне прачытаюць лекцыю пра спадчыну беларускага мысляра Ігната Абдзіраловіча

|

Лекцыю “Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча” прачытае ў галерэі “Крыга” філосаф Павел Баркоўскі. Гэта будзе першая з пяці сустрэч, якія адбудуцца цягам снежня і студзеня ў пяці беларускіх гарадах.

Вакол Гродна пабудуюць новую кальцавую дарогу

, |

Кальцавая магістраль разгрузіць цэнтр горада і звяжа два новыя густанаселеныя спальныя раёны. 

Пункт спрошчанага пропуску Лоша набывае статус міжнароднага. Пакуль у парадку эксперымента

|

Ад 15 снежня 2015 года да 15 студзеня 2016 года ў пункце спрошчанага пропуску Лоша Астравецкага раёна (сумежны літоўскі пункт пропуску Шумскас) будзе праведзены эксперымент. Яго мэта – падрыхтоўка да змены статусу пункта на міжнародны, а таксама павелічэнне патоку людзей і транспарту праз дзяржаўную мяжу  падчас калядных і навагодніх святаў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.