Cемен Шапіра: праблемы будуць вырашацца па справядлівасці, а Стары Гродна прывядуць у парадак

|

Падчас прамой лініі са старшынёй аблвыканкама гродзенцы звярталіся ў асноўным з жыццёвымі просьбамі: працаўладкаванне, адтэрміноўка ад службы ў войску, рамонт і г.д. Многія ўздымалі жыллёвыя пытанні – крэдытаванне і камунікацыі ў катэджных пасёлках.

Абавязковага вывучэння гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску ў школах пакуль не будзе

|

Пра намер перавесці выкладанне гэтых прадметаў  на беларускую мову ў сакавіку паведаміў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. Намеснік міністра Казімір Фарына на прэс-канферэнцыі  16 мая заявіў, што ў бліжэйшы час гэтага не будзе.

«Серебряная свадьба»: 14 карцінак з чароўнага ліхтара

Тыя, каму дэб’ютны дыск «Серебряной свадьбы» падаўся занадта прылізаным, стэрыльным і стрыманым, павінны хутка сцягнуць новую кружэлку і пераканацца, што «сіндром другога альбома» сапраўды выдатных гуртоў не датычыць.

Гродзенец вырабляў візы на хатнім кампутары

Махляр размясціў на форуме абвестку з прапановай садзейнічання ў атрыманні візаў.

Ахвотныя знайшліся адразу.

Літоўцы і палякі ўкладуць да 10 мільёнаў даляраў у развіццё Аўгустоўскага канала

Грошы пойдуць на развіццё турыстычнай інфраструктуры турыстыка-рэкрэацыйнага парка “Аўгустоўскі канал”.

Гальшаны як культурна-гістарычны цэнтр. На два дні.

У суботу, 26-га траўня, ў мястэчку Гальшаны пройдзе традыцыйны штогадовы фестываль сярэднявечнай культуры «Гальшанскі замак-2012 – Карнавал стагоддзяў». Арганізатарамі выступаюць Ашмянскі райвыканкам і мінскае тур-агенцтва «Гісторыя-Тур».

Пазбаўленая правоў кіроўцы дзяўчына з’ела пратакол

Супрацоўнікі Гродзенскай ДАІ затрымалі парушальніцу на пр-це Янкі Купалы.

Гродзенку прымусілі распрануцца на мяжы

|

Жыхарка Гродна, якая ўязджала ў Беларусь з Польшчы раніцай 15 мая ў пункце пропуску “Брузгі”, выклікала падазрэнні супрацоўнікаў памежнага кантролю.

З 17 мая зноў даражэе мяса, хлеб і малако

Максімальныя адпускныя цэны на ялавічыну і свініну ў Беларусі павышаюцца на 35%.

Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай сёння пастанове міністэрства эканомікі ад 8 мая №41.

Онлайнавая гульня гарадзенца атрымала прэмію ў Маскве

Гарадзенец Багдан Грыцавец разам з сябрамі распрацаваў онлайнавую гульню, якая акрамя ўласна гульнявой механікі змяшчае элементы навучання. Маскоўскія прафесійныя распрацоўшчыкі гульняў ацанілі наватарскі падыход беларускіх студэнтаў, у выніку чаго гульня “ЗаБотань” атрымала І месца на конкурсе сеткавых гульняў у Маскве.