Польскія і нямецкія мастакі намалююць Гродна

|

Гаспадыня галерэі Марыся Мацко распавяла, што гэты плэнер рыхтаваўся вельмі доўга:


Арганізоўвалі яго мы амаль без грошай. Ёсць шмат людзей, якія дапамаглі нам у гэтай справе. Нехта набыў фарбы ды планшэты, нехта дапамог у арганізацыі. Але нарэшце мы ўсе тут разам і наперадзе ў мастакоў некалькі дзён напружанай, але цікавай працы”.


Завітаў на адкрыццё плэнера і Генеральны консул Польшы ў Гродне Анджэй Хадкевіч, які зазначыў, што ў галерэі “Крыга” асаблівыя адносіны з польскімі мастакамі, і яна робіць вельмі шмат для спрыяння развіццю сталых і трывалых культурніцкіх адносін паміж нашымі краінамі.

Адкрыццё плэнера сабрала ва ўтульным дворыку галерэі шмат вядомых мастакоў нашага горада і проста цікаўных да мастацтва людзей. Яно праходзіла ў добрай сяброўскай атмасферы.

Не абышлося без сюрпрызаў.

Сюды завітаў новы настаяцель Каложскай царквы, з якімпольскія і нямецкія мастакі пазнаёміліся падчас сваёй першай экскурсіі па Гродне ды запрасілі на ўрачыстае адкрыццё.

Сам жа айцец Аляксандр знаходзіцца ў нашым горадзе ўсяго некалькі дзён.

align=”” alt=”Image 32208″ >

Прысутныя зазначылі, што калі плэнер пачынаецца так незвычайна, то і працягвацца будзе не менш цікава.

А значыць і вынікі яго будуць сапраўды запамінальнымі. Не толькі для мастакоў, але і гарадзенцаў.


Здымкі Яна Лялевіча