Кінаклуб “Ракурс” займеў уласны сайт

|

На сайце – рэпертуар і гісторыя клуба, архівы паказаў з 2010 года, будуць размяшчацца навіны кіно і гарадзенская афіша.

 

Кінаклуб запрашае на паказы аматараў кіно ўсіх узростаў.

Першы паказ адбыўся ў снежні 1981 года, у 1982 годзе клуб атрымаў сваю назву і ў розных фарматах працаваў да 2003 года.

Наступныя 6 гадоў, у часе рамонту “Чырвонай зоркі”, кінаклуб не збіраўся, а ў 2009 годзе аднавіў працу.

 

Новы сезон распачнецца 29 верасня праглядам фільмаў-пераможцаў «Манхэтанскага фестывалю кароткаметражнага кіно».

У бліжэйшы час на сайце з’явіцца расклад фільмаў на сезон 2013/2014.

 

Здымак http://www.rakurs-grodno.org