Гарадзенскія палякі ладзяць прагляд вулічных і дваравых музычных гуртоў

|

Фестываль адкрыты для ўсіх жадаючых, кожны можа падаць заяву на ўдзел да 1 кастрычніка 2013 года. Абранае арганізатарамі журы, будзе ацэньваць выбар рэпертуара, музычнае афармленне, агульны мастацкі вобраз і сцэнічны гумар.

 

Улічвацца будзе таксама выкарыстанне традыцыйных музычных інструментаў. Кожны гурт будзе мець 20 хвілін для прэзентацыі сваёй праграмы. Прагляд адбудзецца ў Гродне, па адрасе вул. Будзёнага 48а-100. Па падрабязную інфармацыю можна звярнуцца па email reniavit@wp.pl  або renia@yandex.ru.

 

На здымку – помнік вулічным музыкам у Варшаве

Здымак , panoramio.com