Беларусь і Нямеччына– асобы і гісторыі

|

Мэта праекту – пазбегнуць стэрыатыпаў у беларусаў адносна Нямеччыны і, адпаведна, у немцаў адносна Беларусі.

Удзельнікі праекту апытвалі людзей розных прафесій і імкнуліся даведацца аб тым, пра што марылі гэтыя людзі ў дзяцінстве, ці здейсніліся іх мары ў дарослым жыцці.Па заканчэнні праекту была арганізавана фотавыстава, на якой былі прадстаўлены здымкі апытаных людзей, а таксама тэксты інтэрв’ю на беларускай і нямецкай мовах.

Да таго ж невялікая група з трох удзельнікаў стварыла відэаролік, у якім Беларусь, Гродна і гарадзенцы паказаны вачыма немцаў. Гэты відэаролік можна паглядзець тут: http://junge-akademie-wittenberg.de/node/104

У першай палове ліпеня гэтага году адбудзецца другая частка беларуска-нямецкага праекту, у якой беларускія і нямецкія ўдзельнікі будуць цікавіцца марамі жыхароў Нямеччыны – Берліна і яго ваколіц. Па заканчэнні праекту ўдзельнікі зноў плануюць стварыць фотавыставу, а таксама фільм «Нямеччына вачыма беларусаў». Арганізатарамі праекту з’яўляюцца беларуская гарадзенская арганізацыя «Трэці Сектар» і Евангелісцкая акадэмія з нямецкага гораду Ростак.

На фота: падчас візіту