Расклад мерапрыемстваў і акцый у краме-клубе “Кубік” на другую палову лістапада

|

14 лістапада, чацвер, 17.00-21.00 – UNO vs Свінтус

 

Магчымасць параўнаць у практыцы дзве такія падобныя па правілах, але розныя па характары гульні. У гэты дзень дзейнічае зніжка на гульнятэку на гэтыя гульні – 20%, а на пакупку – 5%.

 

16 лістапада, субота, 15.00-20.00 – “Дзень студэнта”

 

Толькі ў гэты дзень акцыя для студэнтаў “Хто на што вучыўся!”. Паказаўшы апошнюю адзнаку ў залікоўцы, можна будзе атрымаць адпаведную зніжку на настольныя гульні.

 

Таксама ў гонар свята гульню ў арэнду можна ўзяць на выходныя (тры дні: субота, нядзеля, панядзелак) па кошце аднаго дня. А яшчэ ўвесь лістапад для студэнтаў дзейнічае зніжка 5% на куплю і 20% на гульнятэку.

 

 

19 лістапада, аўторак, 17.00-21.00 – “Здымкі ў Кубіку”

 

У гэты дзень у краме пройдуць здымкі першага відэаагляду вядомых настолак на беларускай мове. Усе ахвотныя могуць патрапіць у кадр, бо гульнятэка ў час здымак – бясплатна. Здымкі праводзяцца сумесна з “Тваім стылем”.

 

 

21 лістапада, чацвер, пачатак 18.00 – “Лістападаўскае паўстанне”


У “Кубіку” граюць у беларускую настольную гульню “Паўстанцы”. Будзе таксама прэзентацыя гульні “Паўстанцы” ў сінім скураным чахле.

Прыходзіць і займаць месца можна з 17.00.  Уваход 10.000

 

23 лістапада, субота, 15.00-20.00 – “Дзень галаваломак”

 

У суботу ў рамках акцыі “Гульня выходнага дня” у “Кубіку” прапануюць пазнаёміцца з драўлянымі галаваломкамі ад беларускай фірмы “Белая сава”. У гэты дзень можна будзе пакруціць “Ігральную костку”, “Кубік-змейку”, разваліць “Вежу” (айчынны аналаг папулярнай Jenga), пагуляць у “Кітайскія шашкі”, а ўсю прадукцыю “Белай Савы” – набыць са зніжкай 5%. 

Уваход вольны.

 

26 лістапада, аўторак, 18.00 – першы Дзень нараджэння “Кубіка

 

Краме “Кубік” адзін месяц. Гасцей у гэты дзень чакае смачны хатні пірог, прэм’ерны паказ відэааглядаў настольных гульняў па-беларуску і прэзентацыя акцыі “Кубік”. Уваход вольны.

 

 

27 лістапада, серада, 17.00-21.00 – прэзентацыя “Dixit 4”

 

Прэзентацыя чацвёртай калоды настольнай гульні “Dixit”. У гэты дзень можна будзе пагуляць і пазнаёміцца з новымі малюнкамі. Толькі ў гэты дзень усе калоды “Дзіксіт” са зніжкай 3%.

 

30 лістапада, субота, 15.00-20.00 – гулья выходнага дня “Манчкін”

 

У рамках акцыі “Гульня выходнага дня” можна будзе пазнаёміцца з гульнямі “Манчкін” і “Манчкін Зомбі”. Магчыма, да гэтага часу ў асартыменце “Кубіка” з’явіцца яшчэ адзін “Манчкин”, таму сачыце за навінамі.

У гэты дзень у “Манчкіна” можна пагуляць са зніжкай 20%, а купіць – 5%.

 

 

Да канца лістапада ў краме настольных гульняў “Месяц студэнта”. Усіх, у каго ёсць студэнцкі білет – чакаюць зніжкі: 5% на ўвесь асартымент настольных гульняў, 20% на гульнятэку ў нашым клубе і арэнду настольных гульняў на хату.

     
  Таксама з нагоды Дня студэнта “Кубік” і “Твой стыль” ладзяць конкурс! Чытай умовы тут.