Драма пра таталітарызм: прэм’ера ў Гродна

|

Прэм’ера п’есы польскага драматурга Інгмара Вілкіста “Ноч Гельвера” адбудзецца ў Гродне 25 чэрвеня.

Падзеі спектаклю пераносяць гледача ў трыццатыя гады мінулага стагоддзя.

Яна – жанчына, якая калісьці кінула сваё хворае дзіця дзеля выратавання шлюбу. Ён – чалавек з ніадкуль, сустрэты ёй ля дома для вар’ятаў, у якім Карла спрабуе знайсці роднае дзіця.

Апошнія дні жыцця гэтай пары прыпадаюць на эпоху вар’яцтва здаровых нелюдзяў, якія паляць габрэйскія крамы, забіваюць на вуліцах хворых дзяцей.

Гельвер па-дзіцячаму радуецца “новаму парадку”: нашмальцаваныя боты, велічныя сцягі, палкія прамовы прыцягваюць яго як магніт. Але яго ступені вар’яцтва не хапае для таго, каб зразумець, чаму трэба гнаць ад сябе жанчыну, якая шмат гадоў дарыла яму сваё цяпло і каханне. Вар’яту не зразумець, чаму адна кроў можа быць больш чыстай за іншую…

Інгмар Вількіст – гэта псеўданім вядомага польскага гісторыка і крытыка Ярослава Свершча.

Напісаная ім “Ноч Гельвера” з трыумфам прэзентавалася ў многіх тэатрах свету.

Рэжысёрам гарадзенскай пастаноўкі з’яўляецца Валянцін Мацулевіч.

Кошт квіткоў на прэм’еру ў абласным драмтэатры – 7 тыс. рублёў.