“Нёман” вырваў перамогу ў мінскага “Юнацтва”

|

Ужо на 25 секундзе матчу госці адкрываюць лiк намаганнямі Кавалені. Толькі пад заслону першага перыяду гаспадарам удалося выраўнаваць лiк. Імяніннік Лопачук зрабіў 1:1.

 

Старт другога перыяду застаўся зноў жа за мінчукамі, Максім Слыш вывеў сваю каманду наперад. Праз 14 хвілін, намаганнямі Аляксандра Маляўкі, зноў гарадзенцы выраўноўваюць лiк. Не паспелі заўзятары “Нёмана” парадавацца, як каманда зноў прапускае шайбу. Пасля другога перыяду, лік быў 3:2 на карысць “Юнацтва”.

 

Трэці перыяд застаўся цалкам за “Нёманам”. З самага пачатку трэцяй дваццаціхвілінкі Дадонаў зраўняў лік, а ўжо ў канцоўцы Андрушчанка выводзіць наперад сваю каманду, якая ў далейшым перамагае ў гэтым цяжкім матчы.

 

“Нёман” – “Юнацтва” 4:3 (1:1, 1:2, 2:0)

 

Шайбы закідвалі:

0:1 Ігар Каваленя (Сяргей Задзяленаў, Віталь Кірушчанкаў) 0:25

1:1 Станіслаў Лопачук (Яўген Дадонаў, Сяргей Коласаў) 19:44

1:2 Максім Слыш (Алег Шафарэнка, Алег Цімчанка) 21:43

2:2 Аляксандр Маляўка (Яраслаў Масленікаў, Сяргей Маляўка) 34:34

2:3 Аляксандр Абакунчык (Сяргей Задзяленаў, Андрэй Башко) 35:57

3:3 Яўген Дадонаў (Аляксей Бадун) 41:15

4:3 Віктар Андрушчанка (Яўген Лісавец, Яраслаў Масленікаў) 56:57