На Гарадзеншчыне на 1000 мужчын – 1149 жанчын

|

Колькасць жанчын і мужчын ва ўзросце 30-49 гадоў практычна роўная. Крыху менш жанчын ва ўзросце да 30 гадоў: 1000 на 1065 мужчын, піша БелТА.

Ва ўзроставай катэгорыі вышэй за 50 гадоў мужчын ужо ў паўтары разы менш, чым жанчын. Гэта тлумачыцца розніцай у працягласці жыцця: жанчыны жывуць на 11,3 гады даўжэй за мужчын.

 Па інфармацыі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама, жанчыны Гарадзеншчыны сталі часцей нараджаць больш за адно дзіця. За 8 гадоў колькасць другіх і трэціх нараджэнняў узрасла на 10% (з 40% да 50%).

12% дзяцей на Гарадзеншчыне нараджаюць жанчыны па-за шлюбам.