Праз тыдзень у Гродне – прэм’ера фільма “Шагал – Малевіч”

|

Сеансы будуць адбывацца штодзённа ў 13.00 і 18.00. З 10 красавіка фільм з’явіцца таксама ў рэпертуары “Чырвонай зоркі”.

Фільм здымалі ў жніўні-верасні 2012 у Віцебску. Ён расказвае гісторыю кахання Бэлы і Марка Шагалаў, а таксама гістарычнай дуэлі двух геніяў свайго часу: Шагала і Малевіча.

 

Дзвюхгадзінную стужку будуць таксама паказваць з 21 красавіка да 10 чэрвеня ў Мінску ў межах культурнай праграмы чэмпіянату свету па хакеі.