Цімафей Яравікоў і “Чевенгур” зайгралі ў акустыцы ў Гродне (відэа + фота)
Распачаў выступ Поль Твіксмен (Павел Цюменеў), які быў таксама, па словах арганізатараў, канферанс’е – “сумесь тамады з выкідалай”.
Затым выступіў “Чевенгур” – гарадзенскі альтэрнатыўны рок-гурт сібірскай хвалі. Адметнасцю ў іх складзе з’яўляецца выкарыстанне віяланчэлі. У зале сабралася шмат прыхільнікаў, для якіх гурт не патрабаваў прадстаўлення.
Пасля выступіў Цімафей Яравікоў з магілёўскага гурта “Сердце Дурака”.
“Я граў у многіх гарадах Беларусі, а ў Гродне яшчэ не быў. Трэба выправіць гэту гістарычную несправядлівасць”, – заявіў ён. Апошнім выступаў госць з Вілейкі Валімір О. з гурта “Планета Всех”, які выконваў гонза-рок.
Фота аўтаркі
Відэа Андрэя Ломава