Фотавыстава прысвечаная Яну Паўлу ІІ адкрыецца ў Гродне
У час сваёй першай пілігрымкі ва ўжо незалежную радзіму, Папа наведаў Беласток, дзе маліўся са шматлікімі вернікамі з Беларусі, у тым ліку з Гарадзеншчыны. Выстава падрыхтаваная ў супрацоўніцтве з адміністрацыяй горада Беластока, уладальнікам архіўных здымкаў. Аўтары фота: Пётр Савіцкі і Анджэй Сакульскі.
Выстава адкрыецца ў Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне, вул. Будзёнага, 48а (эстакада).
На здымку Ян Павел ІІ у Беластоку ў 1991 годзе
Здымак Пятра Савіцкага