Музыка гарадзенскіх вуліц: гурт “S°unduk”

|

“S°unduk” (Мінск, Беларусь), “Мне нравится”

вул. Дзяржынскага, 1/1, Тэатр лялек, 11 мая 2014

 

***

 

“Музыка гарадзенскіх вуліц” гэта музычны відэаблог – жывыя песні жывых музыкаў на вуліцах Гродна.

 

Стваральнікі праекта любяць свой горад і якасную жывую музыку: бард-рок, джаз, аўтарскую песню, этніку – усе стылі добрыя, калі іх выконвае добры музыка. У відэароліках, якія здымаюцца ў розных месцах Гродна, сваю творчасць прадстаўляюць як мясцовыя музыкі, гэтак і госці горада, якія прыязджаюць да нас з канцэртамі.

 

Праект мае ўласны сайт (на беларускай, рускай і англійскай мовах), канал на YouTube, старонкі ў Facebook і vk.com.

 

Яго стваральнікі: ідэйны натхняльнік і каардынатар Павел Салаўёў, аператар і мантажыст Андрэй Ломаў і рэдактар “Твайго стылю” Аляксей Шота. Дызайн адмыслова для праекта распрацаваў Ігар Адасік.

 

***

 

Папярэднія відэа праекта:

 

Цімафей Яравікоў – “Доброй дороги”

Валімір О. – “В рай”

Раман Яраш – “Яўрэйцы”

Павел Фахртдзінаў – “Овощи”

Аляксей “Крыс” Шыраеў – “По склонам Демерджи”