Кветкавае адкрыццё

| Без катэгорыі

Яшчэ яе завуць «офрыс насякоманосная», і ўпершыню ў Беларусі яна выяўленая падчас сумеснай геабатанічнай экспедыцыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Універсітэтаў Беластоку і Варшавы. Аўтар знаходкі – кандыдат біялагічных навук, дацэнт кафедры батанікі ГрДзУ Алег Віктаравіч Созінаў.

Гэтая расліна расце на балоце Часцік у Бярэзінскім запаведніку. Навукоўцы ГрДзУ пяць гадоў удзельнічаюць у міжнародным навукова-даследчым праекце Belarus Wetlands («Верхавыя балоты Беларусі»).

У ліпені гэтага году выкладчыкі і студэнты ГрДзУ імя Янкі Купалы, Віцебскага дзяржуніверсітэту і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту імя Максіма Танка праводзілі таксама экспедыцыю на верхавых балотах Беларускага Паазер’я.

«Офрыс насякоманосная» сямейства архідных – невялікая травяністая расліна вышынёй 20-40 сантыметраў. Іх параўнальна дробныя кветкі пры блізкім разглядзе дзіўна нагадваюць казурак (мух, пчол, чмялёў) або павукоў. Расце на сыраватых і забалочаных лугах, нізінных балотах, днах старых вапняковых кар’ераў. Расліна лічыцца рэдкай, занесена ў Чырвоныя кнігі Расіі і Украіны.

Л.Леонт па інф. сайту ГрДзУ