Ёсць гульня – ёсць вынік: У Гродне “Нёман” абыграў “Гомель”

|

Перад матчам стала вядома, што гарадзенскі паўабаронца Яўген Савасцьянаў, арандаваны “Нёманам” у гомельскім клубе,  не зможаузяць удзел у матчы. Яго месца на поле заняў нападаючы Артур Бомбель, які на пару з Канцавым гуляў ў нападзеннi. Нячаста можна убачыць, каб Саладоўнікаў выпускаў гуляць адразу двух нападаючых.

 

З першых хвілін каманды паказалі вельмі актыўны футбол, але поспех у пачатку матча ўсміхнуўся менавіта гаспадарам. На 8 хвіліне далёкім ударам адзначыўся паўабаронца “Нёмана” Павел Савіцкі, які з трыццаці метраў дакладна і эфектна паклаў мяч у дзевятку гомельскіх варот.

 

Пасля гала жоўта-зялёныя не спыніліся і ўсё часцей сталі пагражаць браме суперніка. Але да перапынку вызначыцца больш нікому не ўдалося.

 

У другім тайме госці сталі гуляць больш актыўна, але на шчасце для “Нёмана” упэўнена гуляў Курганскі, які да канца матчу так і не даў вызначыцца “Гомелю”.

У канцы матча Павел Забелін, які выйшаў на замену, мог падвоіць перавагу “Нёмана”, але мяч пасля яго ўдару трапіў у штангу.

 

Пасля матча галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Саладоўнікаў адзначыў:

 

Хацеў бы падзякаваць абедзве каманды за тое, што ў складаных умовах прадэманстравалі якасны футбол. Такія матчы за 6 ачкоў не бываюць лёгкімі. Мы стварылі дастаткова момантаў, каб забіць другі мяч, але, на жаль, атрымалася нервовая канцоўка. У цэлым, з улікам ўмоваў надвор’я і нервовага напружання, мы правялі добры матч. Мне падабаецца, калі каманды спрабуюць гуляць у футбол.

 

Такім чынам, пасля матча з “Гомелем”, “Нёман” выходзіць на 10 месца ў турнірнай табліцы з 16 ачкамі ў актыве.

 


 

 

Фота Руслана Кулевіча