Як жывёлы гарадзенскага заапарку ратуюцца ад спёкі

| Без катэгорыі

Па словах супрацоўнікаў заапарка, у асноўным тут пераважаюць жывёлы з паўднёвых краін, таму спякоту яны пераносяць спакойна. Цяжка прыходзіцца паўночным аленям і мядзведзям – гэтыя жывёлы аматары халоднага клімату.

Штодня супрацоўнікі заапарка паліваюць вадой практычна ўсіх жывёл, акрамя драпежнікаў – тыя астуджаюцца ў сваіх уласных басейнах.

Князь Шархан і яго сяброўка Тайга: знаёмімся з гарадзенскімі тыграмі 

Кожную гадзіну супрацоўнікі заапарка правяраюць, каб ва ўсіх жавёлаў мелася пітная вада. Жывёлы ў місках могуць і выкупацца.

Хутка і людзям, і жыхарам заапарку стане лягчэй: сіноптыкі абяцаюць пахаладанне ўжо з гэтых выходных.