Студэнт каледжа захапіўся гісторыяй і пачаў здымаць відэаэкскурсіі па Гродне

Павел вучыцца на другім курсе Гуманітарнага каледжа на спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”. Менавіта ў каледжы хлопец упершыню сутыкнуўся з гісторыяй горада.

 

Захапіўся спачатку фатаграфіяй, а потым прыйшла ідэя здымаць відэа. Планую зрабіць віртуальныя туры па многіх месцах горада. Мне гэта цікава, спадзяюся, іншым таксама. Мне падалося, што ў наш час не ўсе любяць хадзіць па музеях, а інтэрнэт ёсць у кожнага”, – кажа Павел. Ён хоча падзяліцца сваімі ведамі з усімі, каму гэта цікава. У першую чаргу хлопец разлічвае на аднагодкаў, бо, хоць гісторыя сёння і не ў трэндзе, але ж яго яна зачапіла.

 

На здымку ролікаў студэнт патраціў тры дні, на мантаж – каля двух тыдняў.

 

Шмат разоў даводзілася перарабляць, бо яшчэ вучуся”, – прызнаецца хлопец. Ён ужо вывучыў шмат відэазаняткаў па мантажы, а таксама раіўся з сябрам, які працуе аператарам. Інфармацыю па гiсторыi браў з інтэрнэту і хатняй бібліятэкі, а таксама раіўся з выкладчыкам каледжа.