Футбаліст “Нёмана” Уладзіслаў Клімовіч выбыў да канца сезона

|

З-за пералому пятай плюсневай косткі футбаліст не зможа дапамагчы не толькі “Нёману”, але і Моладзевай зборнай.

 

Нагадаем, форвард Уладзіслаў Клімовіч дэбютаваў у стартавым складзе “Нёмана” ў ліпені ў таварыскім матчы з “Гарадзеяй”, але тады футбаліст вымушаны быў з-за пашкоджання пакінуць поле ўжо на 16-й хвіліне.

 

Пасля аднаўлення футбаліст правёў за гарадзенскую каманду ўсяго 5 матчаў, у якіх так і не змог вызначыцца.

 

Фота: fcneman.by