А. Лукашэнка: АЭС будзе пабудаваная ў Астравецкім раёне

|

«Атамную станцыю мы будаваць будзем. Будзем будаваць яе ў Астраўцы. Гэта адназначна. Рашэнне аб гэтым, пісьмова або вусна, будзе прынятае ў бліжэйшы час», — заявіў журналістам Лукашэнка.

Ужо зараз у Астравецкім раёне ідзе актыўная падрыхтоўка інфраструктуры для будаўніцтва АЭС.

Тым часам Камітэт па пытаннях захавання Орхускай канвенцыі днямі прыняў да разгляду справу аб неадпаведнасці дзеянняў уладаў Беларусі пры прыняцці рашэння аб будаўніцтве АЭС патрабаванням канвенцыі ААН “Аб доступе да інфармацыі, ўдзелу грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя” (Орхуская канвенцыя).

 Рашэнне прынятае на падставе заявы, падададзенай у сакратарыят канвенцыі Еўрапейскім Экафорумам. У заяве сцвярджаецца, што пры прыняцці рашэння аб будаўніцтве АЭС грамадскасць Беларусі была праінфармаваная аб гэтым, але не мела магчымасці ўдзельнічаць у прыняцці гэтага рашэння або выказаць сваё меркаванне.

Таксама ўладамі не быў забяспечаны адэкватны доступ да інфармацыі і парушаныя працэдуры ўдзелу грамадскасці ў абмеркаванні ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

 

На здымку: 9 кастрычніка 2009 г. Грамадскія слуханні ў Астраўцы па пытаннях ацэнкі магчымага ўздзеяння АЭС на навакольнае асяроддзе. Міліцыя не пустае ў залу актывіста апазіцыйнага руху Валерыя Шчукіна.

Фота: charter97.org