Калі прэзідэнтам стане Яраслаў Раманчук …

|

Назва разлічанай на наступныя тры гады Праграмы “Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі” гаворыць сама за сябе.

У якасці асноўнай крыніцы новых працоўных месцаў Раманчук прапануе развіццё прадпрымальніцтва і малога бізнеса.

Праграма прадугледжвае зніжэнне стаўкі НДВ з 20 да 15%, дапамогу па беспрацоўі ў памеры 120 долараў у месяц замест 16 долараў, якія сёння прапануе ўрад; гарантыю бясплатнага мінімальнага пакета медыцынскіх паслуг; адмену прымусовага размеркавання студэнтаў; прыватызацыю эканомікі; стварэнне зоны свабоднага гандлю з Расіяй, Украінай і краінамі ЕС ды шмат што яшчэ.

У выніку Раманчук лічыць цалкам магчымым для Беларусі у 2013 годзе дасягнуць ЗВП у памеры 9500 долараў на душу насельніцтва замест 6300 долараў, якія прагназуе сённяшні ўрад, і сярэдні заробак ў памеры 600 долараў замест 350 па планах ураду.

На слухачоў Яраслаў Раманчук, які дарэчы паходзіць з Гародні, зрабіў уражанне сур’ёзнага, прафесійнага эканаміста, які добра ведае беларускія рэаліі, і ведае, што з гэтым рабіць.

Шкада толькі, што людзей на сустрэчы было няшмат.