Наступствы шквалістага ветру (фота)

У Смаргонскім раёне мужчына спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, абліўшы сябе бензінам і падпаліўшы.

На шчасце, падраздзяленне МНС знаходзілася недалёка. Выратавальнікі, якіх выклікалі аднавяскоўцы, за некалькі хвілін прыехалі на месца здарэння. Пацярпелага адвезлі ў шпіталь з апёкам І-ІІ ступені 80% паверхні цела.

З-за шквалістага ветру ў аўторак на Гродзеншчыне пацярпелі 14 раёнаў. Зарэгістравана 12 выпадкаў падзення дрэваў, тры з іх на аўтамабілі. У адным выпадку пацярпеў 9-гадовы хлопчык. У Ваўкавыскім раёне моцна падтапіла падворкі і будынкі.

alt=”Image 9887″ >

У Лідскім раёне ў вёсцы маланка трапіла ў хату, з-за чаго пачаўся пажар. Аднавяскоўцы здолелі патушыць агонь яшчэ да прыезду выратавальнікаў МНС.

Паводле інфармацыі Гродзенскага аддзялення МНС