Баль у Тызенгаўза. Танцы скрозь стагоддзі

| Без катэгорыі

Мерапрыемства ўвесь час суправаджала музыка. У невялікай зале, якая раздзялілася на сцэну і залу для гледачоў, перад гасцямі выступілі некалькі танцавальных і музычных калектываў. Далучыцца да танцораў было немагчыма, месца для ініцыятывы не было. Напружаная сітуацыя выйшла з сядзячымі месцамі для наведвальнікаў. Некалькім гасцям прыйшлося глядзець праграму стоячы. Але гульні і гасціннасць гаспадароў згладзілі гэтую непрыемнасць.

 

Праграма была насычаная. Асноўнае месца дзеянняў рэгулярна змянялася. Пасля танцавальнай праграмы спадар Тызенгаўз прапанаваў гасцям спусціцца на першы паверх у іншую залу. На сцэне былі падрыхтаваныя тэатральныя дэкарацыі, за імі хтосьці хаваўся. Святло патухла, пачалося дзеянне.

 

Глядачам паказалі лялечны спектакль «Свіцязь», пастаўлены па баладзе Адама Міцкевіча. Публіка была настолькі ўражана, што як толькі актрысы знялі чорные капялюшы, на ўсю залу абрынуліся апладысменты. Дзяквалі стоячы.

 

Потым зноў – наверх. Было ўжо каля 23-х гадзін. Зала разам са слухачамі пагрузілася ў музыку. Гучным оперным голасам спявачка ў чырвоным абудзіла рэлаксуючых ад інструментальнай музыкі слухачоў. Потым тэмп нарасціла танга. Праз тры гадзіны на бале, зразумець, што сёння 21-е стагодзе дапамагала толькі сучасная тэхніка і сучаснае адзенне гасцей.

 

Слухалі і глядзелі ўважліва, з захапленнем

 

Мерапрыемства было далучана да тыдня музеяў, дзеянне адбывалася ў Музеі гісторыі рэлігіі. Будынак, які сёння займае музей, калісьці быў палацам Антоніа Тызенгаўза.

Свята скончылася

Фота аўтара