Адэса гэта не зусім горад – гэта усмешка Бога

| Без катэгорыі

Першым сустракае савецкі чыгуначны вакзал – з сімволікай і хвалой ўжо неіснуючай дзяржаве. Але за гэтай сцяной пачынаецца цікавы, стары і сучасны горад. Уразіла Адэса і сваімі кантрастамі – шыкоўныя магазіны, буцікі і страшэнны рынак “Прывоз” (пасля якога ўжо зусім адбівае жаданне ехаць паглядзець на рынак “7-мы кіламетр”), сучасныя будынкі банкаў і дамы – амаль руіны.

Галоўная гістарычная вуліца – Дзерыбасаўская, паглынае ў нейкі мінулы, ледзь не казачны час. Каларыт помнікаў, цікавых будынкаў, незвычайных вулічных музыкаў і майстроў. Вуліца заканчваецца прыгожым светлым тэатрам за якім ужо недалёка марскі вакзал і вялікі грузавы порт.