Завея пасярод вясны
Абсалютны максімум тэмператур у Беларусі ў красавіку склаў плюс 30,7 градуса і быў адзначаны 24-га красавіка 1950 г. Самы халодны дзень быў зарэгістраваны 5-га красавіка 1956 года – 20,8 градуса марозу. Цяперашні красавік пакуль рэкорд не паставіў, але снежную завіруху ўжо падарыў. Пачакаем, якія яшчэ сюрпрызы ён падрыхтаваў.