Іўеўская пілігрымка, ці «Скарбы літоўскага памежжа»
Пад такой назвай распрацавана гісторыка-архітэктурная экскурсія. Пра гэта стала вядома на прэзентацыі новых экскурсійных маршрутаў, арганізаванай Міністэрствам спорту і турызму.
Пад такой назвай распрацавана гісторыка-архітэктурная экскурсія. Пра гэта стала вядома на прэзентацыі новых экскурсійных маршрутаў, арганізаванай Міністэрствам спорту і турызму.
«Ад імя ўсіх былых партызан і падпольшчыкаў Гродзенскай вобласці выказваем сваё абурэнне выкарыстаннем словазлучэння «беларускі партызан» у якасці назову інтэрнэт-сайта, які зусім не выяўляе меркаванне ветэранаў вайны аб розных аспектах жыцця нашай дзяржавы…»
Да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці суд Цэнтральнага раёна Мінска прыгаварыў былога генеральнага дырэктара ААТ «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання».
Сёння ў Гродна прыём грамадзян па асабістых пытаннях правёў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў. Ён паведаміў аб тым, што ў беларускай Дзяржаўтаінспекцыі можа з’явіцца новая структура, якая будзе займацца абслугоўваннем дарожна-транспартных здарэнняў, не звязаных з прычыненнем пашкоджанняў і значных матэрыяльных страт.
Працягваецца рэгістрацыя ўдзельнікаў акцыі «Тыдзень лесу-2010», якая пройдзе ў Беларусі з 10 па 24 красавіка. Любы жадаючы можа вылучыць для сябе аб’ект, час і выгляд удзелу ў акцыі. У нашай вобласці акцыю арганізуе Гродзенскае лесагаспадарчае аб’яднанне.
Сёння ў Смаргонскім раёне пачалася акцыя па добраахвотнай здачы зброі і баяпрыпасаў. Мясцовы РАЎС звярнуўся да грамадзян раёна, у якіх такая зброя маецца ў наяўнасці, з пераканаўчай просьбай здаць яе ў раённае аддзяленне да 2-га красавіка і тым самым засцерагчы сябе ад непажаданых наступстваў.
Лічбы абласной выбарчай камісіі сведчаць аб тым, што на выбарчых акругах усіх узроўней сярэдняя лічба жадаючых авалодаць дэпутацкімі мандатамі не перавышае 2 чалавекі, а ў пасялковыя саветы па 173 акругах вылучана 174 кандыдаты, што сведчыць аб безальтэрнатыўнасці выбарчай кампаніі ў Прынёманскім рэгіёне.
Грамадска-дабрачынная арганізацыя «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» ладзіць свята «Цуд Велікодны», у межах якога адбудуцца сустрэчы з дзецьмі з асаблівасцямі ў развіцці, з іх бацькамі, са спецыялістамі хоспіса, а таксама святарамі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў.
Учора праваслаўныя і каталікі Гродна ішлі з храмаў з галінкамі вярбы… Апошняя нядзеля сакавіка сёлета стала адзіным святам – Вербнай – адначасова для двух канфесій.
Кіналагічны цэнтр органаў памежнай службы РБ у Смаргоні будзе рыхтаваць спецыялістаў для мытных служб краін СНД. Больш таго, магчымасцю падрыхтоўкі сваіх адмыслоўцаў менавіта ў гэтым кіналагічным цэнтры зацікавіліся арабскія краіны, у прыватнасці Катар.