Амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка наведае Гродна з перадкалядным візітам
У чацвер 19 снежня Амбасадар сустрэнецца са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым і біскупамі Каталіцкай царквы, наведае польскую школу ды адкрые выставу ў Новым замку.
У чацвер 19 снежня Амбасадар сустрэнецца са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым і біскупамі Каталіцкай царквы, наведае польскую школу ды адкрые выставу ў Новым замку.
Выстава пад назвай “Вяртанне” гэта калекцыя твораў Буйноўскага, сабраная Падляшскім музеем у Беластоку. Сярод прац ёсць і творы, прысвечаныя Гродна.
Прыватная фірма адкрые каток са штучным лёдам ля Палаца культуры тэкстыльшчыкаў. Тэрыторыя катка ўжо агароджаная. Ён мае працаваць месяц у тэставым рэжыме.
Фотавыставу са здымкамі знакамітага музыкі, зробленымі ў 80-х і 90-х гадах, адкрыла яе аўтарка, жонка Чэслава Немэна, спадарыня Малгажата.
Канцэрт закрыў сёлетнія Дні Губерта ў Гродне. У залу на Будзёнага 48а было не праціснуцца.
У гэтым годзе, гэтаксама як і ў мінулым, у Гродне будзе дзейнічаць 19 елкавых кірмашоў. Яны пачнуць сваю працу 20 снежня.
У сувязі з пачаткам будовы новага кантрольнага пункта “Латажэрыс” з літоўскага боку, з 15 снежня зменіцца рэжым працы пункта спрошчанага пропуску “Парэчча”, што на мяжы з Літвой.
У студзені-лютым плануецца ўвесці ў эксплуатацыю трэці пускавы комплекс і скончыць гэтым будаўнічыя працы.
Як паведаміла Падляшскае аддзяленне Памежнай службы Польшчы, у снежні скончацца працы па стварэнні асобнага калідора для пешаходаў у Кузніцы Беластоцкай. Такім чынам са студзеня 2014 мяжу ў Брузгах-Кузніцы можна будзе цалкам прайсці пешкі.
Завод займаецца перапрацоўкай палімерных адкідаў. З адной тоны смецця коштам тры мільёны рублёў атрымліваецца прадукцыя на 750 еўра.