У Гродне адкрылася “Крама Ц”: гандлёва-культурная прастора, што аб’яднала тры праекты

|

У Гродне адкрылася новая творчая плацоўка, якая аб’яднала тры праекты: краму настольных гульняў “Кубік”, краму экамэблі “33 камоды” і этнакраму “Цудоўня”. Тут можна не толькі набыць што-небудзь, але і ўзяць каву на вынас, праверыць пошту праз wi-fi, паглядзець кіно, паўдзельнічаць у цікавых сустрэчах і проста сустрэць цудоўных людзей.

Гарадзенскія католікі прайшлі па горадзе ў працэсіі з вербамі (фота)

| Без катэгорыі

Католікі ва ўсім свеце 29 сакавіка адзначылі Вербную ці, інакш кажучы, Пальмавую нядзелю. У Гродне моладзь з усіх парафій, а таксама госці з Ліды і Скідзеля, прайшлі ўрачыстым шэсцем ад Бернардынскага касцёла праз Савецкую плошчу да Катэдры. На чале працэсіі ішоў біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Хэлоўін у Ляльках: гарадзенцы дапамаглі супакоіцца прывіду тэатра

Хэлоўін у Тэатры лялек у Гродне адзначылі ўвечары 31 кастрычніка. Тэатр быў цалкам запоўнены людзьмі, а таксама рознымі нячысцікамі: вядзьмаркамі, зомбі і прывідамі. Акрамя спектаклю “Вій. Страшная помста” госці свята даследавалі памяшканні тэатра, ад сутарэнняў да паддашшаў, каб здабыць “ключы прабачэння” для тэатральнага прывіда Сіагарыя Вілібада ІІ Жахлівага.

Must Act Must Art у Гродне: вулічныя мастакі ўпрыгожылі брудны падземны пераход (фота)

У гэтыя выходныя ў Гродна прыехалі новыя ўдзельнікі акцыі Must Act – Must Art: Ulysses Nevmer (Юлия), Kontra (Алесь) і HADE (Аляксандр). Вулічныя мастакі папрацавалі ў падземным пераходзе паміж аўтавакзалам і Скідзелькім рынкам, а таксама на некалькіх трансфарматарных будках у ваколіцах цэнтра.

За падробленыя фінскія штампы ў пашпартах беларускам пагражае да пяці год турмы

Польскія памежнікі затрымалі грамадзянак Беларусі ў сераду 6 жніўня, калі тыя з’явіліся ў пункце пропуску ў Кузніцы. Увагу службоўцаў звярнулі на сябе штампы фінскай памежнай службы, якія аказаліся падробнымі.

Выйшла гісторыя Гродна, якая змяшчаецца ў кішэні

Новая кніга гісторыка Андрэя Павача “Пад крылом Каложы” змяшчае ўсю гісторыю Гродна на 222 старонках. Яна напісаная ў добрым, амаль мастацкім стылі, і каштуе зусім няшмат.

У Каробчыцах адкрыўся VI міжнародны пленэр разьбяроў

, | Без катэгорыі

6 жніўня ў “Гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы” пад Гродна адкрыўся традыцыйны, ужо шосты міжнародны пленэр рэзчыкаў па дрэве. У ім удзельнічае 12 майстроў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі.

Прыцягнуць увагу да праблем з рэстаўрацыяй кірхі спрабуюць праз арганныя канцэрты

Дабрачынныя канцэрты ў гродзенскай лютэранскай кірсе гэта спосаб паказаць, што помнік архітэктуры можа быць не толькі рэлігійным, але і культурным цэнтрам. Таксама гэта спроба знайсці сродкі, каб працягнуць рэстаўрацыю, што спынілася вясною.

Грошы на фільм пра абарону Гродна ў 1939 збіраюць з дапамогай краўдфандзінгу

Фільм-інсцэніроўку пра трохдзённыя баі з савецкім войскам ў верасні 1939 года вырашыў зняць у мінулым годзе польскі Фонд імя Яўхіма Лелявеля. Цяпер ён спрабуе сабраць неабходную суму 15 000 злотых з дапамогай вялікай колькасць дробных прыватных ахвяраванняў.

Гурт “Раса Мечтателей” запісаў міні-альбом спантанных імправізацый “Сны контрабасистов”

, | Без катэгорыі

Музычны праект “Раса Мечтателей” прэзентуе ў інтэрнэце пяць кампазіцый у стылі, які самі музыкі называюць “іранічным джазам”.