Увечары 20 сакавіка ля ўезду ў Гродна збілі маладога лася (фота)
Таёта Камры ехала ў бок Гродна, калі, за кіламетр да мяжы горада, нечакана на дарогу выбег лось.
Таёта Камры ехала ў бок Гродна, калі, за кіламетр да мяжы горада, нечакана на дарогу выбег лось.
Фільм-інсцэніроўку трохдзённага змагання з савецкімі агрэсарамі ў верасні 1939 года у мінулым годзе вырашыў зняць польскі Фонд імя Яўхіма Лелявеля. Частку сродкаў на здымкі ўжо ўдалося атрымаць ад банку WBK. Паўстаў таксама блог пра фільм.
Сацыяльны дакументальны фільм “Блеф, или С Новым годом” прысвечаны сіротам у Расіі, але, па меркаванні арганізатараў сустрэчы ў Гродне, ён актуальны і ў нас. Паказ фільму адбудзецца ў пятніцу 21 сакавіка ў Экаклубе.
Рамесніцкае піва, якое з англійскай мовы называюць таксама “крафтавым”, варыцца ў невялікай колькасці па традыцыйнай тэхналогіі з магчымым дадаткам нетрадыцыйных складнікаў. Два гатункі такога піва з’явяцца гэтай вясной у Лідзе.
Кніга са складанай назвай “Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789—1792)” гэта пераклад на беларускую мову працы, якую гарадзенец Юры Гардзееў выдаў у Кракаве ў 2010 годзе.
Сёння ў час працы гарадзенскіх футбалістаў у трэнажорнай зале прайшло галасаванне па выбару мовы, на якой будуць напісаныя прозвішчы гульцоў на майках у сезоне 2014 года.
Урачыстае ўзнагароджанне адбудзецца 4 красавіка 2014, у дзень нараджэння Льва Сапегі, у Варшаве. Пра гэта паведамляе адзін з заснавальнікаў узнагароды – Студыюм Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта.
Улады Гродзенскага раёна плануюць купіць да канца красавіка аўтамабіль Suzuki Grand Vitara і гатовыя заплаціць за яго 330 мільёнаў рублёў (33,6 тыс. долараў).
Гарадзенскі харэограф Яўген Якуш, які апошнім часам зацікавіўся мовай глухіх і выкарыстаннем яе ў танцы, разам з навучэнцамі школы-інтэрнату для дзяцей з парушэннямі слыху запісаў відэаролік на песню Queen “We are the champions”. Гэта своеасаблівая танцавальна-музычная падзяка беларускім алімпійцам і паралімпійцам за перамогі.
Навукова-папулярнае выданне, якое апісвае гісторыю Скідзеля з XV да сярэдзіны ХХ ст., напісанае гісторыкам Сяргеем Токцем і краязнаўцам Мікалаем Дзелянкоўскім.