Два прыяцелі за ноч спрабавалі ўгнаць восем аўтамабіляў. Беспаспяхова

|

Васямнаццацігадовых “угоншчыкаў” Воранаўская міліцыя знайшла па ланцужку слядоў, якія вялі з месца здарэння да дому аднаго з саўдзельнікаў.

Абое былі нападпітку.

Сярэдні заробак у Гродзенскай вобласці – 5 мільёнаў 301 тысяча 500 рублёў

|

Звесткі агучыла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У 2013 годзе ў параўнанні з 2012 рэальная зарплата павялічылася на 15.8%.

Фотафакт: у Гродне з’яўляюцца тытунёвыя кіёскі

|

Апошнія некалькі тыдняў у Гродне актыўна ўсталёўваюць кіёскі з надпісам “Табак”. Пакуль што яны яшчэ не працуюць.

У Гродне таксама збіраюць грошы для сям’і забітага ў Кіеве Міхаіла Жызнеўскага

|

Да канца гэтага тыдня працягнецца збор сродкаў для сям’і гамельчука Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў у час пратэстаў у Кіеве. Перадаць грошы могуць таксама гарадзенцы.

Бацькі невылечна хворых дзяцей у Гродне змогуць атрымаць тэлефонныя кансультацыі

|

Звязацца з кансультантам можна па тэлефоне  8-025-603-86-85 (Life) з 13 да 16 гадзін у працоўныя дні.

Музей Багдановіча ў Гродне стаіць зачынены. Усе супрацоўнікі звольненыя

З пачатку студзеня 2014 гарадзенскі музей Максіма Багадановіча закрыўся “па тэхнічных прычынах”. Ён меў ізноў стаць літаратурным аддзелам гісторыка-археалагічнага музею, як было да 1995 года, але, фактычна, на сённяшні дзень ён стаіць зачынены.

Нелегалы ў маскхалатах спрабавалі прапаўзці ў Літву

|

Гродзенскія памежнікі ў мінулыя выходныя затрымалі дзве групы нелегальных мігрантаў з Грузіі, якія кіраваліся ў суседнюю краіну.

Рада гарадзенскага ўніверсітэта канчаткова звольніла гісторыка Іну Соркіну

|

Сёння, 27 студзеня, на Радзе ўніверсітэту канчаткова вырашылася справа Іны Соркінай, якую 11 студзеня не пераабралі на пасаду дацэнта. Соркіна спрабавала аспрэчыць звальненне, падаўшы заяву на імя рэктара.

У Гродне ўзмацняцца начныя маразы

|

Да -20°С “Гроднааблгідрамет” прагназуе ў другой палове тыдня.

Паступовае аслабленне маразоў пачнецца з пачаткам лютага.

“Разрушыцеля” прэзентавалі ў афлайне

|

25 лютага ў галерыі “Крыга” прайшла прэзентацыя электроннай кнігі Сцяпана Стурэйкі “Разрушыцель”. Прыйшлі і тыя, хто ўжо прачытаў кнігу, і тыя, хто спадзяваўся пабачыць папяровую версію.