Хакейны “Нёман”: навіны міжсезоння

|






“Нёман” як фарм клуб “Дынама”

Зусім нядаўна стала вядома, што наш гарадзенскі клуб стаў фарм клубам сталічнага “Дынама Мiнск”. Пакуль складана казаць, што сабой уяўляе фарм клуб, усе плюсы і мінусы ад гэтай ідэі мы ўбачым ужо ў новым сезоне, а пакуль меркаваннем аб навінцы з карэспандэнтамі “Прессбола” падзяліўся галоўны трэнер “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка:

 

– Пакуль мне складана ўявіць, што такое фарм-клуб каманды КХЛ. Калі працаваў у “Гомелі-2”, там формула была простай – рыхтаваць гульцоў для асновы. Вынік у вышэйшай лізе не ставіўся ў галаве вугла, хоць нам атрымоўвалася сумяшчаць карыснае з прыемным: і хакеістаў пастаўлялі, і свой турнір выйгралі чатыры разы. Як гэта будзе зараз – пабачым толькі на практыцы.”


Дагэтуль гэта звычайна выглядала так: фарм у экстралізе выкарыстоўваўся “Дынама” ў асноўным як “адстойнік” гульцоў асновы, якія забуксавалі. Рух праходзіў збольшага па гэтым вектары. Можа, вы бачыце ў сваім складзе тых, хто быў бы варты хаця б прагляду ў “Дынама”?

 

– Кіслы, думаю, цалкам мог справіцца, але ён ужо пераходзіць у “Тарос”. І Коршунаў. Наўскідку пакуль усё.


Выхад на лёд

 

15 ліпеня гарадзенскі “Нёман” адправіўся ў Ліду для правядзення першых у гэтым сезоне заняткаў на лядовай пляцоўцы. Па тэхнічных прычынах Дзмітрый Краўчанка прынамсі ў гэтым тыдні кожныя два дні будзе вазіць сваю каманду да бліжэйшага хакейнага суседа на лядовыя трэніроўкі

У занятках у цяперашні час прымаюць удзел наступныя гульцы:


Брамнікі

Брыкун Ігар
Саманькоў Максiм
Граеўскі Уладзіслаў


Абаронцы

Бадун Аляксей
Багалейша Сяргей
Глеб Андрэй
Коршунаў Андрэй
Масленікаў Яраслаў
Усенка Іван
Грабарэнка Раман


Нападаючы

Андрушчанка Вiктар
Баярчук Павел
Дзямко Арцём
Коўшык Аляксандр
Корсак Павел
Кукушкін Сяргей
Лісічкін Вячаслаў
Маляўка Аляксандр
Маляўка Сяргей
Мiхайлаў Уладзiмiр
Мядзел Іван
Панцыраў Змiцер
Сцяпанаў Ягор
Сцяпанаў Павел
Усенка Аляксандр

 

Пэўны час таму трэніроўкі ў складзе “Нёмана” спынілі:

 

Арцём Кіслы і Сяргей Коласаў – адправіліся пакараць ВХЛ,
Копылец Сяргей не трэніруецца з асноўнай групай па прычыне траўмы,
Лісавец Яўген  знаходзіцца на праглядзе ў “Дынама”,
Гаўрус Артур мае дамоўленасць з “Дынама”, але з’ехаў у Амерыку,
Сяргей Гарэлаў адправіўся ў Ліду,
Змiцер Амбражэйчык i Сяргей Мікульчык выкліканыя на прагляд у “Шыннік”.

Што тычыцца чэшскага нападаючага Яраслава Крыстэка (на здымку), то ходзяць чуткі, што ён працягне выступаць за гарадзенскі “Нёман”. Прынамсі, так паведамляе belarushockey.com. Як будзе на самой справе, даведаемся ў найбліжэйшай будучыні. 15 ліпеня Крыстэк павінен быў прыбыць у размяшчэнне клуба, які ўжо актыўна рыхтуецца да сезона.

 

У мінулым чэмпіёнскім сезоне 33-гадовы чэх правёў у суме ў шэрагах “Нёмана” 54 гульні, адзначыўшыся 66 (27 -39) набранымі ачкамі пры 48 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці “20”.

 

Нагадаем, Крыстэк мае вопыт выступлення за юнацкую і маладзёжную зборную Чэхіі, а ў 1998 годзе быў задрафтаваны клубам НХЛ “Бафала” ў другім раўндзе, за які правёў у выніку шэсць матчаў.


Заморскае папаўненне

 

Трэнер з Канады Клемент Жодзін (на здымку ніжэй) ўвойдзе ў штаб гарадзенскага “Нёмана” і будзе працаваць у якасці кансультанта трэнераў.

У мінулым сезоне Жодзін працаваў у трэнерскім штабе “Манрэаля”, а ў пазамінулым уваходзіў у склад трэнераў клуба АХЛ і фарма “Манрэаля” – “Гамільтан”. Таксама спецыяліст з’яўляўся памочнікам канадскай зборнай на юніёрскім чэмпiянаце у 2008 годзе.

 

Чакаецца, што адмысловец прыбудзе на наступным тыдні. Аб умовах яго пагаднення з “Нёманам” пакуль невядома.


Таварыскі матч

 

Зусім хутка, 1 жніўня, нашы хакеісты правядуць свой першы таварыскі матч. Супернікамі “Нёмана” будзе сталічная “Юнаcць”.

 

Паводле pressball.by, belarushockey.com, goals.by

Здымкі hcneman.by