Пародыі ды эпіграмы – гэта рэклама

У галерэі  “Крыга” адбылася прэзентацыя кнігі культуролага, дацэнта кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму ГрДУ Янкі Трацяка. Ён аўтар больш чым ста навуковых публікацый, але “Партрэты ў інтэр’еры Гародні” не тычыцца прафесійнай дзейнасці аўтара. Гэта зборнік пародый ды эпіграм.

“Нёман” перамог у гасцёх сталічнае “Дынама”

|

Героем сустрэчы стаў капітан каманды Іван Дзянісевіч (на здымку).

У Гродне прайшлі вучэнні па абароне ў надзвычайных сітуацыях

З 29 па 31 мая ў горадзе прайшлі комплексныя вучэнні па арганізацыі абароны насельніцтва ад надзвычайных сітуацый мірнага і ваенага часу. Адпрацоўваліся сцэнары мінавання будынкаў, абрушэння дамоў, выбухаў газу ды іншыя.

Каталікі Гродна заманіфеставалі сваю веру (шмат фота)

| Без катэгорыі

Цэнтральныя вуліцы горада ўвечары 30 траўня на некалькі гадзін перакрылі для транспарту. Каталікі, як штогод, прайшлі ўрачыстым шляхам ад Фарнага касцёла, праз Пабрыгідскі і Пабернардынскі да Францішканскага.

Да канца прыёму прац на Фестываль AD.NAK! застаюцца лічаныя дні!

|

Ад удзельнікаў Чацвёртага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! паступіла ўжо больш за 100 работ. Тыя, хто не паспеў яшчэ падаць свае творы, маюць час да 3 чэрвеня.

Гродзенскія сіноптыкі абвясцілі 1 чэрвеня аранжавы ўзровень небяспекі

Паводле колеравага коду, які цяпер будзе выкарыстоўвацца для вызначэння небяспечнага надвор’я, 1 чэрвеня на Гарадзеншчыне надвор’е можа прывесці да значных матэрыяльных страт, магчымыя ахвяры.

Знаўцы паўстання могуць выйграць планшэт, чыталку і гульню “Паўстанцы”

|

Аргкамітэт па адзначэнні Года Каліноўскага запрашае ўзяць удзел у конкурсе, прысвечаным паўстанню 1863–1864 гадоў і асобе нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Конкурс складаецца з двух этапаў: інтэрнет-віктарыны і фінала ў Мінску.

Літоўцы хочуць аднавіць чыгуначнае спалучэнне Гродна-Друскенікі

Мэрыя Друскенікаў прыняла рашэнне вярнуцца да старой веткі чыгункі і ўзнавіць спалучэнні з Гродна. Пра гэта паведаміў мэр горада Рычардас Малінаўскас на другім Літоўска-беларускім форуме па рэгіянальнай супрацы.

Беларуска-польскую мяжу ў “Кузніцы” можна будзе перайсці пешшу

Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы запатрабавала ад ваяводаў справаздачы пра стан пешых памежных пераходаў з мэтай павелічэння іх колькасці.

Гарадзенскі Тэатр Лялек прывез з Сербіі тры ўзнагароды

Трупа тэатра прымала ўдзел у ХХ міжнародным фестывалі дзіцячых тэатраў, які адбываўся 19-25 траўня ў сербскай Субоціцы. Гарадзенцы прывезлі туды сваю “Пікавую даму”.