МЗС не задаволіла скаргу гарадзенскага журналіста

|

Чатыры разы сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, які працаваў на Беларускім Радыё Рацыя, Віктар Парфёненка звяртаўся ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з мэтай атрымання акрэдытацыі.

З 1 верасня спыняецца выпуск банкнот наміналам 10 і 20 рублёў

|

Такое рашэнне прынятае, каб скараціць дзяржаўныя выдаткі на друк дробных банкнот.

Гарадзенская ДАІ праверыла, як кіроўцы шануюць правы людзей з абмежаваннямі

|

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правялі мэтавы рэйд па кантролю за выкананнем правіл паркоўкі. Інспектары спецыяльна “адпрацоўвалі” месцы з дарожнымі знакамі “Спыняцца забаронена” з таблічкай “Акрамя інвалідаў”.

Фотагісторыя 10 гарадзенскіх сем’яў у галерэі “Крыга”

|

Выставу “Spiritus Loci” (Дух Горада) 3 верасня адкрые ў мастацкай галерэі выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка”.

У Свіслацкім раёне грыбніка ў лесе атакаваў зубр

|

Супрацоўнік Свіслацкага раённага аддзела па надзвячайных сітуацыях Аляксандр Навасад у выходны дзень раніцай пайшоў у лес паблізу ад роднага пасёлка Поразава за грыбамі.

Стань фотакорам!

Гульня пад назвай “Стань фотакорам…” пройдзе 2-3 верасня 2012 года на гульнявой платформе http://grodno.en.cx/

У Шчучыне два мужчыны адзін за адным зваліліся ў студню

|

Першы захацеў набраць вады з калодзежа ў двары дома па вуліцы Савецкай, згубіў раўнавагу і паляцеў уніз.

Новаўвядзенні ў гродзенскіх школах

|

З новага навучальнага года ўводзіцца сістэма навучання без адзнак па некалькіх прадметах у 4 класе.

У Беларусі зацьверджаны новы Жыллёвы кодэкс

|

Жыллёвы кодэкс рэгулюе атрыманне жылых памяшканняў і высяленне з іх, кіраванне жыллёвым фондам, выкарыстанне, прыватызацыю, перапланіроўку жылля ды іншыя жыллёвыя адносіны.

Справу Андрэя Пачобута працягнулі

|

Інфармацыю пра працягненне расследвання прэс-службе ГА “БАЖ” пацвердзіў следчы па справе Арсень Нікольскі, не ўдакладніўшы, на які тэрмін. Андрэй Пачобут па-ранейшаму знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і абвінавачваецца ў паклёпе на прэзідэнта. Журналіст перакананы, што органы вернуцца да яго адразу пасля парламенцкіх выбараў.