“Гарадзенскі соцыум” працягнуў справу “Гарадзенскага палімпсеста”

Шостая міжнародная навуковая канферэнцыя ў межах грамадскіх Дзён святога Губерта адзначылася новым штуршком у тэматыцы і выхадам па-за межы Гродна як аб’екта даследванняў. Сустрэча навукоўцаў праходзіла 9-10 лістапада на Будзёнага 48а.

Ігар Кузьмініч: “Галоўная праблема беларускага ўніверсітэта – тое, што яго не існуе”

|

Ці можа ўніверсітэт сфармаваць нацыю? Што трэба зрабіць, как вышэйшая адукацыя стала каштоўнасцю? Пра крызіс сучаснага ўніверсітэта і спецыфіку вышэйшай адукацыі ў Беларусі “ТС” паразмаўляў з Ігарам Кузьмінічам, адным з выступоўцаў семінара “Універсітэт у гісторыі і сучаснасці Беларусі”.

Ігар Кузьмініч: “Сучасны ўніверсітэт як інавацыя” (відэа выступу)

|

“Твой стыль” публікуе відэазапіс (з невялікім скарачэннем) выступу Ігара Кузьмініча “Сучасны ўніверсітэт як інавацыя”, які адбыўся на адкрытым семінары “Універсітэт у гісторыі і сучаснасці Беларусі”. Семінар праходзіў у Гродне 17 кастрычніка.

Пры якіх умовах вы б пагадзіліся працаваць настаўнікам?

Іх любяць і з іх пасмейваюцца, іх паважаюць і іх неміласэрдна перагружаюць, ім давяраюць і ім спачуваюць. Хіба што аніводная прафесія не выклікае такую шырокую гаму часам цалкам супярэчлівых эмоцый, чым праца беларускага настаўніка.

“Твой стыль” запрашае на курс для пачынаючых журналістаў

|

Кароткі курс па асновах журналістыкі пройдзе ў Гродне ў першым тыдні лістапада. “Твой стыль” запрашае да ўдзелу журналістаў-пачаткоўцаў, а таксама тых, хто проста хоча больш даведацца пра гэтую прафесію і паспрабаваць сябе ў ёй.

У Гродне будуць дыскутаваць пра месца сучаснага ўніверсітэта

|

“Лятучы ўніверсітэт” разам з “Гарадзенскай бібліятэкай” 17 кастрычніка ладзіць у Гродне адкрыты семінар “Універсітэт у гісторыі і сучаснасці Беларусі”. У сустрэчы прымуць удзел вядомыя выступоўцы з Гродна і Мінска. Мадэратар дыскусіі – Алесь Краўцэвіч.

Гарадзенскі ўніверсітэт для сталых распачаў чарговы навучальны год

|

Урачыстае адкрыццё чарговага набору Універсітэта Залатога Веку сабрала 3 кастрычніка больш за 200 чалавек. Гэта ўжо пяты запар набор студэнтаў сталага ўзросту.

Пачынаецца пяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку”

|

Застаецца зусім няшмат часу да таго моманту, як пачнуцца заняткі ўжо ў пятым сезоне праграмы “Універсітэт Залатога веку”. Прайшлі тыя часы, калі сюды падавалася каля 80 заявак. У гэтым годзе памяшканне грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” з цяжкасцю ўмяшчала ўсіх прысутных на прэзентацыях.

Семінар “Універсітэт. Студэнцтва. Самакіраванне” пройдзе ў Гродне

|

“Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў” запрашае на мерапрыемства студэнтаў беларускіх ВНУ вочнай формы навучання, а ў асаблівасці гарадзенцаў.

Пачаліся прэзентацыі пятага сезону Універсітэту Залатога Веку

|

16 верасня гарадзенскі Універсітэт Залатога Веку распачаў прэзентацыі сваёй дзейнасці для кандыдатаў на ўдзел у праграме ў гэтым навучальным годзе. На першую прэзентацыю прыйшлі 40 гарадзенцаў пенсійнага ўзросту.