НА ГРОДЗЕНШЧЫНЕ ВОБШУКІ І ЗАТРЫМАННІ

|

Арышты адбыліся пасля вобшуку на офісе ваўкавыскай фірмы “Ніка-таксі 22222” і на кватэрах затрыманых, якія правялі супрацоўнікі КДБ і спецпадраздзялення МУС “Алмаз”. Арыштаваныя падазраюцца ў здзяйсненні шэрагу цяжкіх злачынстваў, у тым ліку падпалах і выбухах. Двое з арыштаваных – Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў – былыя палітзняволеныя. Вобшук адбыўся таксама на кватэры грамадскага актывіста з Ваўкавыска Міколы Аксаміта, які ў дадзены момант знаходзіцца ў Польшчы. Жонка Міколы Аксаміта паведаміла, што вобшук праводзіўся ў межах даследавання справы пра выбух у Мінску падчас канцэрта, прысвечанага Дню незалежнасці. У выніку канфіскаваныя дакументы часоў дзейнасці М.Аксаміта ў якасці дэпутата Вярхоўнага савета Рэспублікі Беларусь, апазіцыйная літаратура, нацыянальныя сцягі і электронныя носьбіты інфармацыі. З тых рэчаў, якія могуць мець дачыненне да выбуха, супрацоўнікі КДБ канфіскавалі толькі 2 кавалкі прыпою. Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2006 года Мікола Аксаміт узначальваў у Ваўкавыску штаб адзінага кандыдата ад апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча. Кася КРОТ паводле Радыё Рацыя