Начальника горнолыжного комплекса в Коробчицах задержали за наркотики

|

Спачатку ў аддзел па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі паступіла інфармацыя аб тым, што 35-гадовы мужчына ужывае наркотыкі. Яна пацвердзілася падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Усяго ў начальніка канфіскавалі каля кілаграма марыхуаны. Большая частка захоўвалася на гарышчы, яшчэ трохі – пры сабе ў шкляным слоічку.

Паводле інфармацыі міліцыі, некалькі кустоў канопляў раней раслі прама каля гарналыжнага курорта, але тады датычных да іх культывавання ўстанавіць не ўдалося.

 

Нагадаем, па свайму наўпроставаму прызначэнню комплекс, які нядаўна атрымаў імя “Алімп”, за амаль тры гады з часу пабудовы так і не выкарыстоўваўся.