Сяргей Гурэнка ачоліў мінскае “Дынама”

|

Затым да 1995 г. Гурэнка гуляў у чэмпіянаце Беларусі за “Нёман”, разам з якім выйграў Кубак краіны 1993 года.

Пасля “Нёмана” Сяргей гуляў таксама за маскоўскі “Лакаматыў”, італьянскую “Рому”, іспанскі “Рэал” з Сарагосы. У складзе зборнай Беларусі з 1994-га да 2006-га года футбаліст згуляў 80 гульняў, у якіх забіў 3 галы.

У пачатку сёлетняга сезона Гурэнка пераехаў з Масквы ў Мінск, адгукнуўшыся на запрашэнне сталічнага “Дынама”. Пасля нядаўняй адстаўкі з пасады галоўнага трэнера каманды серба Славалюба Мусліна, Гурэнка быў прызначаны памошчнікам новага трэнера каманды Кірылы Альшэўскага. Аднак праз тры тыдні прэзідэнт клуба, вядомы беларускі бізнэсовец Юрый Чыж вырашыў паставіць на чале каманды куды больш аўтарытэтнага Гурэнку.

Гэта будзе ўжо 20-ты галоўны трэнер сталічнай каманды з 1999 года.

Фота: fclokomotiv.com