Да Вялікдня у крамах пабольшае тавараў

|

На працягу першых двух дзён гэтага тыдня птушкафабрыка прадала больш за 1,6 млн яек. Для параўнання, у несвяточны час штодзённа ў крамы завозяць каля 180 тыс штук. Агулам, за ўвесь 2009 г прадпрыемства рэалізавала 73,5 млн яек, з іх каля 16 млн – у Вялікодны тыдзень.

У сваю чаргу Гроднахлебпром да вырабіць больш за 30 тыпаў кулічоў і кексаў, агульнай колькасцю каля 70 тыс. Гэта ласункі з макам, цынамонам, шакаладам і іншымі дадаткамі. З прадукцыяй пекараў і кандытараў можна азнаёміцца на новым сайце прадпрыемства, які з’явіўся ў гэтым месяцы. Дарэчы, ён, што не з’яўляецца вялікай нечаканасцю, не мае беларускамоўнай версіі.

Паводле Белта

Здымак Віктара Паўсцюка, wikipedia.org