Дзмітрый Краўчанка: “Нос бы я яму зламаў дакладна”

|

Нагадаем, што госці выйгралі ў матчы з лікам 3-0 і заваявалі залатыя медалі чэмпіёнаў краіны.

 

У час прэс-канферэнцыі трэнер сталічнай каманды сказаў, што ніколі дагэтуль не бачыў у фінале такой смешнай каманды, як “Нёман”.

 

“Я не быў сведкам гэтага, мне цяжка каментаваць.


Калі Міхал Міхалыч апунуўся са мной сам на сам, то ён бы моцна пашкадаваў пра сказанае…


Калі Захараву ёсць што сказаць, то няхай гэта зробіць сам на сам, бо пры сведках я біцца не буду.


Гэта я не проста так кажу – нос бы я яму зламаў дакладна” – прыводзіць словы ў адказ з боку трэнера “Нёмана” сайт газеты “Прессбол“.


Словамі Міхаіла Захарава былі абражаныя і гарадзенскія заўзятары.

 

Некаторыя з іх не цураючыся мацюкоў павыкладалі свае каментары на старонцы трэнера “Юнацтва” ВКонтакте.

 

Трэнер “Юнацтва” з-за сваёй неразборлівасці ў словах з’яўляецца хіба што самым люта нелюбімым сярод беларускіх заўзятараў хакейным спецыялістам.

 

Фота: hcneman.by