У Гродзенскім раёне загінуў двойчы збіты пешаход

|

Трагедыя здарылася каля 21.30 на трасе Мінск-Гродна.
Паводле кіроўцы Mercedes, пешаход з’явіўся на дарозе нечакана. Пасля ўдару яго адкінула ўправа, дзе, па словах кіроўцы буса, яго пераехаў аўтацягнік. Пешаход 1963 года нараджэння загінуў на месцы.
Аўтацягнік з месца здарэння з’ехаў, яго пошукі працягваюцца.
У Mercedesа, які дастаўлены на штрафстаянку, разбітае лабавое шкло і моцна пашкоджаная пярэдняя частка.

Паводле http://www.gaigrodno.by