Цягнікі Гродна-Варшава ёсць у раскладзе на 2016 год. Але грошай на іх яшчэ не знайшлі

Да ўвядзення новага раскладу руху польскіх цягнікоў застаецца паўтара месяцы, але дагэтуль невядомы лёс пасажырскіх электрычак паміж Гродна і Беластокам. Як і ў мінулыя гады, прыгранічныя рэйсы могуць зацвердзіць у самы апошні момант.

Студэнтка-дызайнерка з Гродна стварыла яскравую кнігу пра страчаную спадчыну горада

Прыгожы альбом пра Гродна, якога ўжо няма, ды “гісторыка-архітэктурную амнэзію” гараджан, адразу хочацца пагартаць у руках. Аднак пакуль што для масавага чытача ён ёсць толькі ў электроннай форме, а рэальна надрукаваных асобнікаў – усяго некалькі.

На Гродненском стеклозаводе прокомментировали слухи о якобы скопившихся невероятных запасах продукции

Чуткі пра праблемы са збытам прадукцыі шклозавода пачаліся пасля таго, як у інтэрнэце апублікавалі фатаграфіі шкляной тары, выстаўленай на вуліцы ў двары прадпрыемства.

У лютэранскай кірсе ў Гродне скончылі мантаж аргана (фота)

Арган, які прывезлі ў Гродна 4 красавіка, скончылі наладжваць толькі ўчора, 28 мая. На мантаж і наладку пайшло агулам паўтара месяцы штодзённай працы. Гарадзенцы змогуць пачуць гук інструмента на афіцыйным адкрыцці 7 чэрвеня.

Гастранамічная мапа Гродна: бар “Амігас”

Своеасаблівы малодшы брат “Кубы” ўсяго за няпоўныя тры месяцы працы дасягнуў не меншай папулярнасці. Бар адменты кухняй, рэдкім півам і жывой музыкай – “Амігас” цалкам можа быць самай маленькай канцэртнай кропкай у горадзе. “Твой стыль” пабываў у маленькім кавалку Мексікі ў Гродне і нам спадабалася.

Эксперымент “Твайго стылю”: эканомім мабільны трафік з Opera Max

Абмежаванні трафіку даўно перасталі быць праблемай для карыстальнікаў стацыянарных камп’ютараў у Беларусі, але аматарам мабільнага інтэрнэту ўсё яшчэ істотна замінаюць. 22 красавіка ў Беларусі стала даступнай beta-версія новай праграмы для Android, якая вырашае гэтую праблему. “Твой стыль” ацаніў яе функцыянальнасць.

У “Крызе” прэзентавалі паштоўкі з драўлянай гарадзенскай архітэктурай

Набор з дзесяці паштовак гарадзенцы пабачылі на прэзентацыі, што прайшла ўвечары 22 красавіка. На картках намаляваныя выявы будынкаў або фрагментаў дэкору, характэрных для раёна Новы свет. Таксама наведнікам “Крыгі” прадставілі новы макет-складанку даўняй гарадзенскай ратушы.

На ІнвестУікэндзе ў Гродне перамог нацыянальнаарыентаваны стартап

На пятым гарадзенскім ІнвестУікэндзе, што праходзіў 19 красавіка, праект Эміліі Комар “Насіць і несці беларускае” ўзяў першае месца ў катэгорыі найбольш камерцыйна перспектыўных, а таксама заваяваў прыз глядацкіх сімпатый і прыз ад партнёраў падзеі.

На гарадзенскім чыгуначным вакзале гулялі ў настолкі (фота)

У нядзелю 6 красавіка ў Гродне распачаўся рэгіянальны этап сусветнага турніру па настольнай гульні “Ticket to Ride: Europe”. Гульня прысвечана развіццю еўрапейскай сеткі чыгунак у пачатку ХХ стагоддзя, таму першы дзень турніру прайшоў на чыгуначным вакзале.